Энісафо́бія (enisso з грэц. лаяць, ганіць) — боязь крытыкі й асуджэньня з боку грамадзтва. Чалавек, які пакутуе дадзенай фобіяй, звычайна не ўпэўнены ў сабе ці сваіх сілах, замкнёны й адчувае сябе вінаватым перад іншымі людзьмі. Паводзіны чалавека з гэтай фобіяй рэгулюецца нормамі навакольных людзей.

Падставы для разьвіцьця рэдагаваць

Энісафобія ў шматлікіх выпадках выклікана непрыемным досьведам у мінулым. Шмат каму зь людзей даводзілася выпрабоўваць такія пачуцьці, як прыніжэньне, сорам ці няёмкасьць. Напрыклад, успаміны зь дзяцінства, калі настаўнік ставіць дрэнную адзнаку за вывучаны верш. З часам замкнёнасьць і няўпэўненасьць у сабе толькі павялічваецца, бо ў дарослым веку, атрымаўшы вымову ад начальніка, чалавек адчувае тыя ж эмоцыі, што і ў дзяцінстве. Паступова чалавек зусім перастае ў сябе верыць, становіцца загадзя ўпэўнены ў сваіх няўдачах. Хоць у некаторых выпадках мозаг спараджае страх бяз дай прычыны. Выявіўшы прычыну, вы зможаце пазбавіцца ад гэтай праблемы, проста выключыўшы правакацыйныя фактары. Найбольш схільныя рызыцы: людзі з агульнай схільнасьцю да страху й трывогі, а таксама людзі, якіх лёгка пакрыўдзіць і знэрваваць[1].

Наступствы рэдагаваць

Праз страх крытыкі чалавек адчувае, быццам нехта скраў у яго натхненьне й матывацыю. Страх разбурае ўяўленьне, крэатыўнасьць і жаданьне што-небудзь рабіць, а неасьцярожна сказанае слова можа глыбока параніць чалавека, выклікаць у ім моцныя перажываньні ды стрэс.

Энісафобія мае дзьве зусім розныя формы праявы:

  • боязь уступаць у сацыяльныя стасункі;
  • боязь недахопу ўвагі з боку грамадзтва, страх быць незаўважаным.

Лячэньне рэдагаваць

Для лячэньня часьцей за ўсё зьвяртаюцца да псыхатэрапіі й розных мэтодык, што зь яе вынікаюць. Многія спэцыялісты адзначаюць прымяненьне нэўралінгвістычнага праграмаваньня (НЛП). Калі казаць пра мэдыкамэнтознае лячэньне, то тут выкарыстоўваюць:

Усе прэпараты варта прымаць строга па рэцэпце лекара[2].

Крыніцы рэдагаваць