Элісан Кэры
Элісан Кэры (па-ангельску: Allison Kerry) — адзін з асноўных пэрсанажаў сэрыі фільмаў «Піла». Яе грае Дзіна Маер.
Біяграфія
рэдагавацьКэры была дэтэктывам, якая першапачаткова працавала з дэтэктывамі Тэпам і Сынгам пры расьсьледаваньні справы «Пілы». Пасьля іх згубы яна працягнула з дэтэктывам Мэцьюзам. Пасьля падказкі пакінутай Пілой, Мэцьюз разам з паліцэйскім спэцпрызам і Кэры прыбылі на закінуты завод, дзе знаходзіўся Піла. Тамака яны спрабавалі разблытаць гульню Пілы прапанаваную Мэцьюзу, сын якога знаходзіўся разам з шасьцю іншымі людзьмі ў невядомым месцы. Пасьля таго як Мэцьюз і Піла зьніклі ў невядомым кірунку, Кэры і спэцпрыз спрабавалі іх знайсьці, але дарэмна. Па сканчэньні часу, Кэры расьсьледавала сьмерць яшчэ адной ахвяры Пілы, бо вельмі хвалявалася за Мэцьюза які дагэтуль ня быў знойдзены і лічыўся палонным Пілы. Пазьней Кэры была выкрадзеная Амандай. Ачуўшыся яна апынулася падвешанай на ланцугах якія былі злучаныя з сталёвым каркасам. Сталёвыя дубцы былі шчыльна прыціснутыя да яе грудной клетцы. Перад яе тварам вісеў сасуд з кіслатой на дне якога ляжаў ключ. Голас з экрана сказаў, што ключом можна адкрыць замак пасткі і вызваліцца, але часу мала — ключ разьядае кіслата. Перабораў боль і зьнявечыўшы руку, Кэры дастае ключ, спрабуе адкрыць замок, але дарэмна — замок не адчыняецца. Мэханізм прылады спрацоўвае і разьдзірае грудную клетку на дзьве часткі. Кэры памірае імгненна. У наступстве яе труп будзе знойдзены.