Элзўэрт (горы)
Э́лзўэрт (па-ангельску: Ellsworth) — горы ў Заходняй Антарктыдзе, у паўднёвай частцы Зямлі Элзўэрта.
Найвышэйшая горная сыстэма ў Антарктыдзе даўжынёй 360 км і шырынёй 48 км. Найбольш буйныя хрыбты — Сэйнтынэл і Гэрытэйдж. Гара Вінсан у гарах Сэйнтынэл (5140 м) — найвышэйшая вяршыня Антарктыды.
Складзены з гліністых сланцаў, філітаў, пясчанікаў, кварцытаў і канглямэратаў. Вядомы радовішчамі каменнага вугалю.
Адкрыты з паветра ў 1935 годзе амэрыканскім дасьледчыкам Лінкальнам Элзўартам, у гонар якога пазьней атрымала назву. У 1958—1966 гадох старанна дасьледавана з паветра Геалягічнай службай ЗША, прычым былі складзеныя дэталёвыя аэрамапы.