Электронны гардкор

жанр электроннай музыкі

Электронны гардкор — збор музычных напрамкаў элeктроннае музыкі, што уключае ў сябе найцяжэйшыя разнавіды розных напрамкаў музыкі, а таксама самастойны напрамак габа й усе ягоныя разнавіды.

Крытэры й іхнія ўзроўні для гардкору

рэдагаваць

Калі напрамак падпадае пад вызначаныя узроўні некаторых крытэраў, то яго залічваюць у гардкорныя. Гэтыя крытэры:

Крытэр Узровень
Рытм 1. Вельмі хуткі (ад 185 грукаў за хвіліну й вышэй).
2. Вельмі цяжкі (моц басовых бубнаў — ад 13-15 дБ й вышэй)
3. Адзін з папярэдніх узроўняў (можа крыху не даходзіць да яго) + выключная складанасьць
Мэлёдыя 1. Мёледыя выкананая з дапамогай немузычнага гука («ноты» робяцца эфэктам pitch)
2. Панкавая атанальнасьць (зараз гэты узровень ужо не вызначальны, але быў такім у канцы 80-ых — пачатку 90-ых)
Басы Заглушваюць усе астатнія гукі ў тэме
Сукупнае гучаньне 1.Вельмі плотнае
2. Вельмі хуткае

Разнавіды

рэдагаваць

Ґаба й ягоныя разнавіды

рэдагаваць

Ґаба выйшаў з напрамку Рэйў у пачатку 1990-ых гадоў.

Брытанскі гардкор

рэдагаваць

Рэйў выйшаў з напрамку Тэхна, New beat[1] напрыканцы 1980-ых гадоў дзякуючы атанальным, «панкавым» мэлёдыям. Зараз атанальныя мэлёдыі можна пачуць у сучасных напрамках электроннае музыкі (прыклад: Infected Mushroom — Cities Of The Future — псыхадэлічны транс), але яны ўжо не робяць гэтыя напрамкі гардкорнымі, бо за 10 год слухач ўжо прызвычаіўся да іх.

  1. ^ [https://www.discogs.com/fr/style/hardcore