Электарат
Электара́т (па-лацінску: elector — выбарнік) — кола выбарнікаў, якія галасуюць за вызначаную партыю на парлямэнцкіх, прэзыдэнцкіх або муніцыпальных выбарах. У шырэйшым значэньні ўжываецца як сынонім выбарчага корпуса краіны.
ВыбарыРэдагаваць
Буйныя палітычныя партыі, якія даўно склаліся, як правіла, маюць значны сталы электарат, таму для вынікаў выбараў маюць вялікае значэньне маргінальныя выбарнікі — вагальныя, якія не прымыкаюць да сталага электарата выбарнікі.
Глядзіце таксамаРэдагаваць
КрыніцыРэдагаваць
- Энцыкляпэдычны слоўнік «Канстытуцыя Расейскай Фэдэрацыі»