Эдуард Сташкевіч
Эдуард Сташкевіч (28 сакавіка 1928, в. Дэгісі, цяпер Смаргонскі раён — 19 сакавіка 1974, в. Солы) — удзельнік антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху ў Смаргоні 1949—1950 гг (Мядзельска-Смаргонскае моладзевае антыкамуністычнае падпольле).
Эдуард Сташкевіч | |
Род дзейнасьці | удзельнік антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху |
---|---|
Дата нараджэньня | 28 сакавіка 1928 |
Месца нараджэньня | в. Дэгісі, Ашмянскі павет, Віленскае ваяводзтва, Польская Рэспубліка |
Дата сьмерці | 19 сакавіка 1974 |
Месца сьмерці | Солы |
Месца пахаваньня |
Пасьля заканчэньня Сольскай сямігодкі працягнуў навучаньне ў Смаргонскай сярэдняй школе. У пачатку 1950 году, калі быў вучнем 10 клясы, арыштаваны, а летам таго ж году за прыналежнасьць да мядзельска-смаргонскай падпольнай арганізацыі вайсковым трыбуналам Беларускай Вайсковай Акругі асуджаны на 25 гадоў зьняволеньня ў канцлягерох. Пакараньне адбываў разам зь іншымі ўдзельнікамі падпольля Зянонам Ахрамовічам і Канстантынам Іваноўскім пераважна ў Сьвярдлоўскай вобласьці на лесапавале і будаўнічых работах.
Вярнуўся на Бацькаўшчынў з падарваным здароўем у 1956 годзе. Спачатку працаваў у Смаргонскай машынна-трактарнай станцыі, а пасьля заканчэньня Полацкага сельгастэхнікуму быў загадчыкам сельгасучастку ў Солах. Памёр на 46-м годзе жыцьця. Пахаваны ў Солах.
Літаратура
рэдагаваць- Антысавецкія рухі ў Беларусі (1944—1956). Даведнік
- Чарняўскі М. М. Да гісторыі Мядзельска-Смаргонскага вучнёўскага падполля // Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў ХХ стагоддзі: Матэрыялы нав.-практ. канферэнцыі (Менск, 27—28 лютага 1998 г.). Мн., 1998; Антысавецкія рухі.