Шэлехавы
Шэлехавы (па-расейску: Шелеховы) — расейскі дваранскі род.
Нашчадкі Рыгора Шэліхава (1747—1795) — сыбірскага прамыслоўца, марахода, купца. 10 лістапада 1797 году Найусеміласьціва падаравана была дваранская годнасьць «Натальлі Шэлехавой, удаве таго знакамітага Рыгора Шэлехава, які быўшы перш Рыльскім грамадзянінам, уславіўся подзьвігамі сваімі ў Паўночнай Амэрыцы, і народжаным ад іх дзецям». Грамата пра дваранства Шэлехавых Найвысока зацьверджана 24 красавіка 1801 году.
- Васіль Шэлехаў, са студэнтаў Дэрпцкага ўнівэрсытэту, на вайсковую службу паступіў у 1810 годзе 19 ліпеня ў Ізюмскі Гусарскі полк у якасьці шарагоўца. Першы афіцэрскі чын атрымаў 28 лютага 1811 году. Удзельнічаў у Айчыннай вайне 1812—1815 гадоў. Жанаты, меў дзяцей: сына Сяргея і дочкаў Кацярыну і Настасьсю. Памёр 20 сьнежня 1834 году, знаходзячыся на службе.
У Аляксандра-Неўскай Ляўры на Лазараўскіх могілках (нэкропаль XVIII стагодзьдзя) пахаваны дочкі Рыгора Шэліхава:
- Аляксандра Паліткоўская (Шэлехава) (1788—1816), жонка Гаўрыіла Паліткоўскага, сэнатара, літаратара, сябра «Гутаркі аматараў расейскага слова».
- Ганна Разанава (Шэлехава) (1780—1802), жонка Мікалая Разанава, обэр-пракурора Сэнату, вандроўцы, упаўнаважанага Расейска-Амэрыканскай кампаніі.
Апісаньне гербу
рэдагавацьУ шчыце, які мае блакітнае поле, намаляваныя два срэбныя крыжы, адзін угары, а іншы ўнізе, а паміж імі ў сярэдзіне шчыта знаходзіцца срэбная паласа.
Шчыт увянчаны звычайным дваранскім шлемам, з дваранскаю на ім каронаю і трыма страўсовыми пёрамі. Сумёт на шчыце блакітны падкладзены срэбрам. Па баках пастаўлены два амэрыканцы, якія трымаюць у руках з правага боку Мэркурава жазло, а зь левага якар. Пад шчытом дэвіз: «Вераю і шчырасьцю».
Літаратура
рэдагаваць- Русский биографический словарь: В 25 т. / под наблюдением А. А. Половцова. 1896—1918.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |