Шчырасьць
Шчырасьць — адзін з аспэктаў сумленнасьці, праўдзівасьці, адсутнасьць супярэчнасьцяў паміж рэальнымі пачуцьцямі й намерамі ў дачыненьні да іншага чалавека (або групы людзей) і тым, як гэтыя пачуцьці й намеры падаюцца яму на словах.
Важнейшая прыкмета адсутнасьці шчырасьці — няўзгодненасьць паміж славеснымі заявамі й невэрбальнымі знакамі (жэстамі, мімікай, інтанацыяй), якія чалавек, што прамаўляе, не заўжды можа кантраляваць.
Звычайна шчырасьць расцэньваецца як станоўчая якасьць. Аднак шчырасць можа ўступаць ў супярэчнасьць зь ветлівасьцю, з нормамі заходняга этыкету, якія абмяжоўваюць выказваньне «ў вочы» негатыўных адзнак, якія могуць быць крыўднымі ці абразьлівымі з пункту гледжання суразмоўцы.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |