Штыле́т (па-італьянску: stiletto, ад лац. Stilus — «палачка для пісьма», «востры стрыжань») — колючая халодная зброя, кінжал італьянскага паходжаньня з простаю крыжавінаю, тонкім і вузкім клінком. У клясычным варыянце ня мае ляза. Перасек клінка можа быць круглым, авальным, трох- (часьцей за ўсё) або чатырохгранным. Знайшоў распаўсюджваньне з пачатку XVI стагодзьдзя, у часы Рэнэсансу, быў вядомы і раней. Невялікі памер штылета дазваляў насіць яго пад вопраткай або маскаваць у розных прадметах, праз што быў папулярны ў наёмных забойцаў і змоўцаў, а таксама ў кабет. У вайсковай справе штылет выкарыстоўваўся ў якасьці дадатковай зброі ці зброі самаабароны супраць ворага, апранутага ў панцыр.

Штылет.