«Шля́хам Скары́ны» — выданьне Маскоўскага Таварыства Беларускай Культуры імя Францішка Скарыны. Культурна-асьветніцкае выданьне. Першы нумар выйшаў у кастрычніку 1989 году.

Выдавалася 1-3 разы на год: 6 нумароў выйшла пад рэдакцыяй Аляксея Каўкі і Алеся Драянкова, 11 нумароў пад рэдакцыяй Генадзя Леха з актыўнай дапамогаю Таісы Мішчанкі і Віктара Іванова. Потым рэдактарам «ШХ» стаў Алесь Гелагаеў, які падрыхтаваў апошнія 18-23-нумары. Пасьля ад’езду, на працу ў Менск, апошняга рэдактара Алеся Гелагаева выданьне больш не выдавалася[1]

Выданьне зьяўлялася галоўным сродкам інфармацыі аб падзеях і імпрэзах у Таварыстве. Склад рэдакцыі, які вызначае РАДА ТБК, складаўся ад 4 да 7 чалавек у розныя часы. Рэдакцыя ТБК садзейнічала выданьню зборніка вершаў І. Паўлоўскага «Над Беларусьсяй чорныя хмары», а таксама матэрыяльна дапамагала некалькі выданьням на Беларусі.

Літаратура

рэдагаваць