Шкала ўраганаў Сафіра—Сымпсана

(Перанакіравана з «Шкала ўраганаў Сафіра-Сімпсана»)

Шкала ўраганаў Сафіра—Сымпсана — шкала для вымярэньня патэнцыйнай шкоды ад урагану, распрацаваная Гэрбэртам Сафірам і Робэртам Сымпсанам у пачатку 1920-х гадоў. Яна засноўваецца на хуткасьці ветравея і ўключае адзнаку штармавых хваляў у кожнай зь пяці катэгорый.

  1. Мінімальная. Пашкоджаныя дрэвы і хмызьнякі. Невялікія пашкоджаньні пірсаў, некаторыя невялікія суды на стаянцы сарваныя зь якароў.
  2. Умераная. Значныя пашкоджаньні дрэваў і хмызьнякоў; некаторыя дрэвы паваленыя, моцна пашкоджаныя зборныя хаткі. Значныя пашкоджаньні пірсаў і прыстаняў для яхт, невялікія суды на стаянцы сарваныя зь якароў.
  3. Значная. Паваленыя вялікія дрэвы, зборныя хаткі разбураныя, у асобных невялікіх будынкаў пашкоджаныя вокны, дзьверы і стрэхі. Моцныя паводкі ўздоўж берагавой лініі; невялікія будынкі на беразе разбураныя.
  4. Вялізная. Дрэвы, хмызьнякі і рэклямныя шчыты паваленыя, зборныя хаткі разбураныя да падставы, моцна пашкоджаныя вокны, дзьверы і стрэхі. Затопленыя ўчасткі, зьмешчаныя на вышыні да 3 мэтраў над узроўням мора; паводкі распаўсюджваюцца на 10 км углыб сушы; шкода ад хваляў і пераносных імі абломкаў.
  5. Катастрофа. Усе дрэвы, хмызьнякі і рэклямныя шчыты паваленыя, шматлікія будынкі сур’ёзна пашкоджаныя; некаторыя будынкі разбураныя поўнасьцю; зборныя хаткі зьнесеныя. Моцная шкода прычыненая ніжнім паверхам будынкаў на вышыні да 4,6 мэтраў над узроўням мора ў зоне, якая прасьціраецца на 457 мэтраў углыб сушы; неабходныя масавыя эвакуацыі насельніцтва з узьбярэжных тэрыторый.

Глядзіце таксама

рэдагаваць