Швачная машына
Швачная машына, у побыце Швачная машынка, па-ангельску: sewing machine) — тэхнічнае абсталяваньне дзеля злучэньня й аздабленьня матэрыялаў мэтадам шыцьця. Швачныя машыны прымяняюцца ў швчанай, трыкатажнай, абутковай і іншых галінах лёгкай прамысловасьці, а таксама ў побыце.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e8/Singer_sewing_machine_detail1.jpg/220px-Singer_sewing_machine_detail1.jpg)
Фастрыгавальная машына
рэдагавацьФастрыгава́льная машына ёсьць відам швачных машынаў дзеля тымчасовага змацаваньня дэталяў швачных вырабаў. Гэтая прылада ўтварае ланцуговыя строчкі з даўжынёй шыўка да 9 мм, якія лёгка распускаюцца. Выпускаюцца спэцыялізаваныя фастрыгавальныя машыны дзеля абкіданьня борту, дзеля фастрыгаваньня (наметкі) парусіны ды іншых.