Шаломаносны базыліск

від рэптыліяў

Шаломаносны базыліск (Basiliscus basiliscus) — від яшчарак з роду базыліскаў.

Шаломаносны васіліск

Зьнешні выгляд

рэдагаваць

Шаломаносны базыліск — дзённая яшчарка з доўгімі пальцамі і вострымі кіпцюрамі. На галаве самцоў прысутнічае грэбень. Большасьць базыліскаў да 30 см даўжынёй і важаць 200—600 г, але сустракаюцца і асобнікі да 75 см даўжынёй. Хвост базыліска складае амаль дзьве траціны даўжыні яго цела. Гэта цудоўныя плыўцы, здольныя заставацца пад вадой на працягу паўгадзіны. Яны таксама добра і хутка бегаюць, часам разьвіваючы хуткасьць па зямлі да 11 км/гадзіну. Валодаюць здольнасьцю бегаць па вадзе, утрымліваючы сваё цела на паверхні дзякуючы пачаргавальным ўдарам задніх ног. Па паверхні вады базыліск можа прабегчы да 400 мэтраў з хуткасьцю 12 км/г.

Палавая сьпеласьць надыходзіць у 1,5-2 гады. За сэзон самка адкладае па 10-20 яек. Нованароджаныя яшчаркі важаць каля 2 г.

Харчаваньне

рэдагаваць

Шаломаносныя базыліскі сілкуюцца вусякамі, кветкамі расьлінаў і дробнымі хрыбетнікавымі (зьмеямі, рыбамі, птушкамі і іх яйкамі). На базыліскаў палююць драпежныя птушкі, больш буйныя зьмеі, рыбы і паўзуны.