Шаблён:Strong/Дакумэнтацыя

Шаблён {{Strong}} дапамагае прасьцей і хутчэй скарыстацца HTML-цэтлікам <strong>…</strong>, каб іншыя рэдактары альбо робаты не замянілі яго аўтаматычна на '''...''' або <b>…</b>. Звычайна элемэнт <strong>…</strong> у броўзэрах адлюстроўваецца тоўстым (важкім) шрыфтам, але гэтыя паводзіны можна зьмяняць выкарыстаньнем табліцы стыляў, праграмаў і тэкставых экранных чытачоў.

Выкарыстаньне

рэдагаваць
{{strong|важны тэкст}}

ці, калі ў важным тэксьце ёсьць сымбаль роўнасьці:

{{strong|1=важны тэкст}}

Абодва варыянты даюць:

важны тэкст

Надзейней заўсёды выкарыстоўваць сынтакс з пранумараваным парамэтрам |1 = .

Неабавязковыя парамэтры

рэдагаваць

У парамэтар можна перадаць дадатковыя значэньні сынтаксу HTML:

  • |роля = вызначае ролю WAI-ARIA; генэруе HTML-код role="назва ролі"
  • |кляса = вызначае назву клясы (можна і некалькі, падзеленых пропустамі); генэруе HTML-код class="назва клясы[-аў]"
  • |стыль = вызначае CSS-стыль; генэруе HTML-код style="дырэктыва(-ы) CSS"
  • |id = вызначае ўнікальны ідэнтыфікатар HTML (абавязкова мусіць пачынацца зь літары); генэруе HTML-код id="назва"
  • |назва = задае тэкст, які ня будзе ніякім чынам фарматаваны, і выводзіць яго ў выплыўнай «падказцы» пры навядзеньні курсору над тэкстам унутры {{strong}}

Калі нельга выкарыстоўваць шаблён

рэдагаваць

Шаблён {{strong}} мае строга сэмантычнае (сэнсавае) значэньне, а таму ня мусіць выкарыстоўвацца для фарматаваньня, тыпаграфікі і падобнага. У гэтых выпадках трэба карыстацца вікі-разьметкай '''...''' (якая ў броўзэрах ператвараецца ў цэтлік <b>…</b>). Таксама ня варта выкарыстоўваць гэты шаблён, калі тэкст у ім ужо выведзены тоўстым шрыфтам (напр., у загалоўку); замест гэтага скарыстайцеся шаблёнам {{em}}. Таксама лішне выкарыстоўваць яго з тэрмінамі, аформленымі вікіспасылкай, бо разьметка вікіспасылкі самадастаткова яе вылучае.

Глядзіце таксама

рэдагаваць