Шаблён:Населены пункт/Дакумэнтацыя/Подпіс мапы

  • | Пазыцыя подпісу на мапе — пазыцыя назвы населенага пункту адносна пункту на мапе: зьлева, справа, зьнізу альбо зьверху; па змоўчаньні выкарыстоўваецца значэньне «зьнізу»
  • | Водступ подпісу на мапе — значэньне водступу ў адзінках em; поле зьяўляецца неабавязковым і дзейнічае пры значэньні парамэтра Пазыцыя подпісу на мапе = зьлева альбо зьверху і задае водступ пачатку подпісу ад цэнтра пункту. Гэта зьвязана з тым, што каардынату, адкуль пачаць выводзіць подпіс немагчыма вызначыць аўтаматычна, бо яна залежыць ад памеру тэксту (шырыні тэксту для пазыцыі зьлева і вышыні тэксту для пазыцыі зьверху). Па змоўчаньні значэньне водступа пры разьмяшчэньні подпісу зь левага боку роўнае 6.5 (адзінка вымярэньня — em), што прыблізна адпавядае сярэдняй даўжыні назвы населенага пункту. Калі назва населенага пункту значна даўжэйшая за сярэднюю гэта можа выклікаць накладаньне назвы на пункт. Калі значна карацейшая — то адлегласьць паміж пазнакай назвы і пунктам можа быць завялікай. У гэтых выпадках можна вызначыць значэньне парамэтру Водступ подпісу на мапе адрозным ад 6.5. Напрыклад, задаваньне парамэтра Водступ подпісу на мапе = 8 адсуне пачатак надпісу далей ад пункту, а Водступ подпісу на мапе = 5 падсуне яго бліжэй. Аналягічным чынам усё працуе пры разьмяшчэньні подпісу зьверху. Значэньне па змоўчаньні роўнае 3.0 (адзінка вымярэньня — em). Большае значэньне аддаляе подпіс ад пункту, меншае набліжае. Значэньне па змоўчаньні зьяўляецца аптымальным для вываду аднарадковага надпісу. Для вываду надпісу ў два радкі зручна карыстацца значэньнем, роўным 3.8