Шаблён:Морзэ/Дакумэнтацыя

Шаблён {{Морзэ}} прызначаны для вываду сымбаляў азбукі Морзэ. Ён можа прымаць шыфры да дзесяці сымбаляў даўжынёй (уключаючы сымбаль разьдзелу словаў). Для шыфраваньня кожнага асобнага сымбалю ці знаку трэба выклікаць асобны шаблён.

Выкарыстаньне

рэдагаваць

Шаблён прымае такія парамэтры:

  • кропка стварае кропку адзінарнай даўжыні,   ▄ 
  • працяжнік стварае працяжнік трайной даўжыні,   ▄▄▄ 
  • доўгі_працяжнік стварае вельмі доўгі працяжнік для шыфраваньня лічбы 0,   ▄▄▄▄▄▄▄▄▄▄▄ 
  • слова стварае пропусты для разьдзяленьня словаў

Значэньне доўгі_працяжнік можна перадаць і ў другім парамэтры, калі першы парамэтар заняты значэньнем для разьдзелу словаў.

Пры кожным выкліку шаблён адступае на два пропусты ад папярэдняга тэксту. Калі яго трэба паставіць у пачатку параграфа бяз водступу, можна задаць |бяз_водступу = так.

Глядзіце таксама

рэдагаваць