Шаблён:Месцазнаходжаньне аб’екта

 

Шаблён прызначаны для дадаваньня лякалізацыйнай мапы пры выкарыстаньні ў іншых шаблёнах, дзе патрабуецца такая функцыя, напрыклад, у карткі. Дазваляе схаваць праверкі парамэтраў і спрасьціць устаўку мапы ў шаблён.

Выкарыстаньне

Шаблён выкарыстоўваецца як значэньне патрэбнага парамэтра.

{{Месцазнаходжаньне аб’екта
 | Назва            = 
 | Назва ў родным склоне = 
 | Краіна           = 
 | Назва мапы       = 
 | Варыянт мапы     = 
 | Краіна2          = 
 | Назва мапы2      = 
 | Варыянт мапы2    = 
 | Шырата           = 
 | Шырата паўшар’е  = 
 | Шырата градусаў  = 
 | Шырата хвілінаў  = 
 | Шырата сэкундаў  = 
 | Даўгата          = 
 | Даўгата паўшар’е = 
 | Даўгата градусаў = 
 | Даўгата хвілінаў = 
 | Даўгата сэкундаў = 
 | Шырыня мапы      = 
 | Пазыцыя подпісу на мапе = 
 | Водступ подпісу на мапе = 
 | Пункт            = 
 | Памер пункту     =
 | Подпіс пункту    = 
}}

Апісаньне парамэтраў

  • Назва — назва аб’екта; адлюстроўваецца ў радку "Назва на мапе Краіны" (калі краіна знойдзена ў шаблёне {{Тэрыторыя ў родным склоне}}; калі краіна адсутнічае ў гэтым шаблёне, неабходна запоўніць парамэтар Назва ў родным склоне); таксама выкарыстоўваецца ў якасьці подпісу для пункту, калі не запоўнены парамэтар Подпіс пункту.
  • Краіна — краіна месцазнаходжаньня аб’екта.
  • Назва мапы — поле прызначанае для пазначэньня месцазнаходжаньня аб’екта на альтэртаныўнай мапе, калі зь нейкіх прычынаў стандартная мапа краіны не падыходзіць для гэтых мэтаў. Напрыклад, выкарыстоўваючы мапу {{Лякалізацыйная мапа ЗША}} немагчыма паказаць аб’екты, якія знаходзяцца на Алясцы, для якой выкарыстоўваецца мапа {{Лякалізацыйная мапа ЗША (Аляска)}}. Каб для адлюстраваньня месцазнаходжаньня аб’ектаў Аляскі выкарыстоўвалася другая мапа, неабходна запоўніць парамэтар Назва мапы значэньнем «ЗША (Аляска)». Поўны сьпіс альтэрнатыўных мапаў прыведзены ў апісаньні шаблёну {{Лякалізацыйная мапа}}.
  • Варыянт мапы — парамэтар, які дазваляе выбраць варыянт выявы для мапы. Адна і тая ж мапа можа быць даступная зь некалькімі варыянтамі выяваў. Прыклад: {{Лякалізацыйная мапа Арктычнага акіяна}}.
  • Краіна2, Назва мапы2, Варыянт мапы2 — вызначэньне другой мапы, апісаньне глядзіце вышэй.
  • Шырата — значэньне шыраты ў дзесятковай сыстэме; калі запоўненае, то іншыя парамэтры шыраты запаўняцца ня мусяць.
  • Шырата паўшар’е — паўшар’е шыраты: «паўночнае» або «паўднёвае».
  • Шырата градусаў — значэньне градусаў шыраты.
  • Шырата хвілінаў — значэньне хвілінаў шыраты.
  • Шырата сэкундаў — значэньне сэкундаў шыраты.
  • Даўгата — значэньне даўгаты ў дзесятковай сыстэме; калі запоўненае, то іншыя парамэтры даўгаты запаўняцца ня мусяць.
  • Даўгата паўшар’е — паўшар’е даўгаты: «усходняе» або «заходняе».
  • Даўгата градусаў — значэньне градусаў даўгаты.
  • Даўгата хвілінаў — значэньне хвілінаў даўгаты.
  • Даўгата сэкундаў — значэньне сэкундаў даўгаты.
  • Шырыня мапы — шырыня выявы мапы ў піксэлах; па змоўчаньні значэньне роўнае «240».
  • Пазыцыя подпісу на мапе — месцазнаходжаньне подпісу на мапе адносна пункту: «зьверху», «зьнізу», «зьлева» або «справа».
  • Водступ подпісу на мапе — значэньне водступу подпісу на мапе адносна пункту ў адзінках em.
  • Пункт — выява пункту; па змоўчаньні выкарыстоўваецца значэньне «Red pog.svg»
  • Памер пункту — памер пункту ў піксэлах; па змоўчаньні выкарыстоўваецца значэньне «8».
  • Подпіс пункту — подпіс пад адзначаным пунктам на мапе; калі не запоўнены, выкарыстоўваецца значэньне парамэтра Назва.

Глядзіце таксама