Чыятурскі драматычны тэатар
Чыяту́рскі дзяржа́ўны драматы́чны тэа́тар імя́ Ака́кія Цэрэтэ́лі (па-грузінску: ჭიათურის აკაკი წერეთლის სახელობის დრამატული თეატრი) — драматычны тэатар у месьце Чыятуры. Носіць імя Акакія Цэрэтэлі (1840 —1915) — грузінскага паэта ды грамадзкага дзеяча, аднаго з пачынальнікаў новай грузінскай літаратуры.
Чыятурскі драматычны тэатар імя Акакі Цэрэтэлі | |
па-грузінску: ჭიათურის დრამატული თეატრი | |
Будынак тэатру |
---|
Мінуўшчына
рэдагавацьУ 1897 року ў Чыятуры быў створаны драматычны гурток працаўнікоў манганавых капальняў. У 1907 року на ягонай аснове быў арганізаваны паўпрафэсійны рабочы тэатар.
Рэжысэрамі тэатру на пачатку ХХ стагодзьдзя ў розныя часы былі Шалва Дадыяні, Васіль Урушадзэ, В. Шалінашвілі, Міхаіл Карэлі, Аляксандар Цуцунава ды іншыя. Пасьля ўсталяваньня ў Грузіі савецкай улады (1921) Чыятурскі рабочы тэатар атрымаў дзяржаўны статус.
У тэатры працавалі Народны артыст СССР Міхаіл Чубінідзэ, народныя артысты Грузінскай ССР Тамара Абашыдзэ, Георгі Нуцубідзэ. Шмат гадоў тэатрам кіраваў народны артыст Грузінскай ССР Павал Прангішвілі.
Сярод іншых у трупе знаходзіліся: народны артыст Грузінскай ССР Рыгор Ткабладзэ, заслужаныя артысты Грузінскай ССР Міхаіл Вашадзэ, Валянціна Сванэлі, Міхаіл Кусіяні, артысты Антон Бараташвілі, Ася Датэбашвілі, Давід Джапарідзэ, Б. Дурмішыдзэ, Гіві Мадэбадзэ, Асмат Масэшвілі ды іншыя.
Пастановы
рэдагавацьСярод пастановак тэатру: «Мо Квавілеці» Бараташвілі, «Кругазварот жыцьця» Какабадзэ, «Крыт» Чыджавадзэ, «Безь віны вінаватыя», «Гаспадыня гатэлю».