Цеплавы́ рухаві́к — прыстасаваньне бесьперапыннага дзеяньня, якое атрымоўвае энэргію ў форме цяпла, якое затым перадаецца навакольлю ў форме работы і, у абавязковым парадку, у форме цяпла.

Прынцыповая схема цеплавога рухавіка

Схематычна цеплавы рухавік можна ўявіць як тры тэрмадынамічныя сыстэмы: дзьве зь іх зьяўляюцца крыніцамі цяпла, а адна — рабочым целам. Падчас тэрмадынамічнага працэсу рабочае цела адтрымоўвае цяпло ад гарачай крыніцы, далей частка цяпла пераўтвараецца ў мэханічную работу, а астатняя аддаецца другой (халоднай) крыніцы цяпла. У цеплавым рухавіку заўсёды зьдзяйсьняецца просты тэрмадынамічны цыкль (цыкль, у якім да рабочага цела падводзіцца большая колькасьць цеплыні пры большай тэмпэратуры, а адводзіцца меншая пры больш нізкай тэмпэратуры. Розьніца гэтых цяплынь роўная зьдзейсьненай рабоце).

Работа, якая зьдзяйсьняецца рухавіком, роўная:

 , дзе:
  •   — колькасць цеплыні, атрыманая ад награвальніка,
  •   — колькасць цеплыні, аддадзеная ахаладжальніку.

Каэфіцыэнт карыснага дзеяньня (ККДз) цеплавога рухавіка разлічваецца як адносіны работы, якая зьдзяйсняецца рухавіком, да колькасьці цеплыні, атрыманай ад награвальніка:  

Частка цеплыні пры перадачы непазьбежна губляецца, таму ККДз рухавіка меней за 1. Максымальна магчымы ККД мае рухавік Карно. ККД рухавіка Карно залежыць толькі ад абсалютных тэмпэратур награвальніка( ) і халадзільніка( ):

 

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Цеплавы рухавіксховішча мультымэдыйных матэрыялаў