ЦЭЦ-4 (Менск)
ЦЭЦ-4 — філія РУП «Менскэнэрга», прадпрыемства энэргетыкі ва ўсходняй частцы Менску, за мяжой Менскай кальцавой аўтадарогі. Зьяўляецца асновай цеплафікацыйнага комплексу заходняй і паўднёва-заходняй частак сталіцы. Забясьпечвае цяплом 48% жыхароў Менску.
За год станцыя вырабляе 4,8-5 млн. Гкал цяпла. Вызначаная магутнасьць цеплаэлекстрацэнтралі: электрычная — 1035 МВт, цеплавая — 1519 Гкал/гадз.
На станцыі ўсталяваны тры цеплафікацыйныя турбаагрэгаты агульнай магутнасьцю 280 МВт і тры энэргаблёкі па 250 МВт на зьверхкрытычныя парамэтры пары. Станцыя мае рознатыповае абсталяваньне з рознымі тэрмінамі эксплюатацыі. У зоне цеплазабесьпячэньня ад ЦЭЦ-4 усталявана пяць пікавых вадагрэйных кацельняў Менскіх цеплавых сетак, якія працуюць з ЦЭЦ у адзіным тэхналягічным высокаэканамічным комплексе.
ЦЭЦ працуе па цеплавым графіку нагрузак, а таксама прыцягваецца да рэгуляваньня электрычнай нагрузкі ў гадзіны дзённага і вячэрняга максымумаў.
Галерэя
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- РУП «Менскэнэрга» (рас.)