Х-32 Бекас — лёгкі шматмэтавы самалёт.

X-32 Bekas

Распрацоўка ўкраінскай фірмы Ліліенталь. Самалёт Х-32 сэрыйна стаў выпускацца з 1993 году. Па аэрадынамічнай кампаноўцы ўяўляе сабой падкосны высокаплян са штурхаючай сілавой устаноўкаю, абсталяваны трохпадпорнымі непрыбіраючыміся шасьсі. Самалёт Х-32 «Бекас» двухмесны, з тандэмным разьмяшчэньнем пілотаў. Самалёт лёгка рэагуе на дзеяньні пілота, вельмі хутка выходзіць са штопара, і даруе пілотам шмат якія памылкі.

Абсталяваньне

рэдагаваць

На самолёце маюцца штурхачовы рухавік Rotax-582, 64 л.с. ці Rotax-912, 80√100 л.с., вінт перастаўнога шага ВПШ-2 "Дончак" ці падобны да яго.

19 траўня 2011 году, а 18:50 паводле менскага часу, пры сяданьні, каля пасёлку Кастрычніцкі Міхайлаўскага раёну Разанскай вобласьці, сутыкнуўся зь зямлёю і разьбіўся самалёт, які належыў авіяцыйнаму клюбу «АЭРО-МИКС», якія праводзіў хімічную апрацоўку сельскагаспадарчых палеткаў. Пілёт загінуў.

22 чэрвеня 2011 году ў Катоўскім раёне Адескай вобласьці зваліўся самалёт „Бекас“, які праводзіў апрацоўку сельскагаспадарчых палеткаў. Пілёт загінуў.

9 ліпеня 2011 году ў мястэчку Рось Ваўкавыскага раёну разьбіўся самалёт, які належаў «Пружаны Авіяхімсэрвіс». Самалёт прымаў удзел у пошуках зьніклай у лесе кабеты. На вельмі малой вышыні ён зваліўся на гаражы. Пілёт загінуў.

25 ліпеня 2020 году ў в. Ільлінцы Прысьценскага раёну (Расея) звышлёгкі самалёт зачапіў лініі электраперадач і разьбіўся. Пілёт загінуў.

Мадыфікацыі

рэдагаваць
  • Х-32 — асноўная мадыфікацыя.
  • Х-32Н — гідрасамалёт, прызначаны для сяданьня на вадзяную паверхню.
  • Х-32СХ — сельскагаспадарчы варыянт.
  • Х-32УТ — вычэбны варыянт.
  • Х-34 — самалёт на 2-3 месцы,

Характарыстыкі

рэдагаваць
  • Узмах крыла, м 9.00
  • Даўжыня, м 6.55
  • Вышыня, м 1.31
  • Плошча крыла, м2 12.33
  • Маса
    • пустога
    • максымальная ўзьлёная 550
  • Тып рухавіка 1 ПД Rotax-912
  • Магутнасьць, л.с. 1 х 100
  • Максымальная хуткасьць, км/г 180
  • Крэйсэрная хуткасьць, км/г 125
  • Працягласьць палёту, г
    • звычайная 3.3
    • варыянт з 90 л паліва 7.5
  • Хуткапад’ёмнасьць, м/хв 480
  • Практычная вышыня, м 4000
  • Экіпаж, чел 2

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць