Хімія цьвёрдага цела
разьдзел хіміі
Хі́мія цьвёрдага це́ла — навука аб сынтэзе, структуры, уласьцівасьцях і ўжываньні цьвёрдых матэрыялаў.
Асноўныя задачы хіміі цьвёрдага цела гэта:
- усталяваньне ўзаемасувязі структуры цьвёрдых целаў зь іх уласьцівасьцямі
- распрацоўка матэрыялаў з палепшанымі эксплюатацыйнымі ўласьцівасьцямі
- тэорыі і мадэлі структуры рэакцыйнай здольнасьці цьвёрдых целаў.
Хімія цьвёрдага цела можа быць разгледжаная як пасьлядоўнасьць узаемазлучаных абласьцей фізычнай хіміі, такіх як хімічная сувязь у цьвёрдых целах, асновы статыстычнай фізыкі цьвёрдага цела, хімія дэфэктаў структуры, фазавыя дыяграмы, хімічныя і фізыка-хімічныя ператварэньні ў цьвёрдых целах.
У хіміі цьвёрдага цела выкарыстоўваецца шырокі набор мэтадаў сынтэзу з ужываньнем нізкіх і звышвысокіх тэмпэратураў, рэкордна высокіх ціскаў і звышглыбокага вакуўму, цэнтрабежных палёў, разнастайных фізычных мэтадаў актываваньня працэсаў.
Літаратура
рэдагаваць- Вест А. Химия твердого тела. Теория и приложения. Т. 1, 2. М .: Мир, 1988.
- А.В.Кнотько, И.А.Пресняков, Ю.Д.Третьяков, Химия твердого тела. 2006. ISBN 5-7695-2262-3