Хартыя захаваньня гістарычных гарадоў і гарадзкіх абшараў (1987)

міжнароднае пагадненьне ІКАМОС, прынятае ў 1987 року

Ха́ртыя захава́ньня гістары́чных гарадо́ў і гарадзкі́х абша́раў або Вашынгто́нская ха́ртыя прынятая ў 1987 годзе.

Паводле дакумэнта ахова гістарычных гарадоў і кварталаў, каб стаць больш эфэктыўнай, павінна стаць часткай палітыкі эканамічнага і сацыяльнага разьвіцьця і ўлічвацца ў праектах раённай і горадабудаўнічай пляніроўкі на ўсіх узроўнях. Ахове падлягае гістарычны характар гораду, сукупнасьць матэрыяльных і мастацкіх элемэнтаў, якія вызначаюць яго вобраз.

Вашынгтонская хартыя ня ёсьць адназначна кансэрватыўным дакумэнтам. У ёй распрацаваны прынцыпы зьменаў і разьвіцьця ў гістарычнай частцы гораду. Значная ўвагу ўдзелена праблемам аўтатранспарту і транспартных камунікацыяў ў гістарычнай частцы гораду.[1]

  1. ^ *Чарняўскі, Ігар. Прававыя аспекты зберажэння коплексных гісторыка-культурных каштоўнасцей. У: Каштоўнасці мінуўшчыны – 4: Помнікі археалогіі: праблемы аховы і вывучэння: Матэрыялы канферэнцыі Мінск, 23 лістапад 2000 г. Мн., 2001.

Літаратура

рэдагаваць
  • Гліннік, Вадзім. Ахова археалагічнай спадчыны: міжнародны і рэгіянальны узроўні. У:Каштоўнасці мінуўшчыны – 4: Помнікі археалогіі: праблемы аховы і вывучэння: Матэрыялы канферэнцыі Мінск, 23 лістапад 2000 г. Мн., 2001.
  • Чарняўскі, Ігар. Прававыя аспекты зберажэння коплексных гісторыка-культурных каштоўнасцей. У: Каштоўнасці мінуўшчыны – 4: Помнікі археалогіі: праблемы аховы і вывучэння: Матэрыялы канферэнцыі Мінск, 23 лістапад 2000 г. Мн., 2001.
  • Несьцярчук, Л.М. Дзейнасць міжнароднай супольнасці па абароне помнікаў і цэнтраў гістарычных гарадоў. У: Каштоўнасці мінуўшчыны – 6: Гістарычныя цэнтры гарадоў Беларусі: праблемыі шляхі іх вырашэньня.: Матэрыялы канферэнцыі. Мінск, 28 лістапада 2002 г. Мн., 2003.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць