Фундамэнтальныя фізычныя канстанты

(Перанакіравана з «Фізычная канстанта»)

Фундамэнта́льная фізы́чная канста́нта (пастая́нная) — фізычная велічыня, якая характарызуе не асобныя целы, а фізычныя ўласьцівасьці нашага сьвету ў цэлым. Фундамэнтальныя фізычныя канстанты ўзьнікаюць пры матэматычным апісаньні навакольнага сьвету з дапамогай тэарэтычнай фізыкі. Часта сюды жа адносяць і некаторыя іншыя фізычныя канстанты, так або інакш зьвязаныя з пэўнымі целамі.

Слова «канстанта» разумее, што лікавае значэньне гэтай велічыні не зьмяняецца з часам. У рэальнасьці гэта можа быць і не так (напрыклад, у апошнія гады зьявіліся сьведчаньні ў карысьць таго, што канстанта тонкай структуры зьмяняецца падчас эвалюцый Сусьвету). Аднак нават калі гэтыя велічыні і зьмяняюцца з часам, то вельмі павольна, і колькі-небудзь прыкметныя зьмены варта чакаць толькі на маштабах парадку веку Сусьвету.

Варта адрозьніваць памерныя і беспамерныя фізычныя канстанты. Лікавае значэньне памернай велічыні залежыць ад выбару адзінак вымярэньня. Лікавае жа значэньне беспамерных канстантаў больш фундамэнтальнае, бо яно не залежыць ад сыстэмы адзінак.

Фундамэнтальныя фізычныя кастанты

рэдагаваць
Велічыня Знак Значэньне Зац.
хуткасьць сьвятла ў вакуўме c 299 792 458 м•с−1 роўна
гравітацыйная канстанта G 6,67428(67)×10−11 м³•кг−1•с−2 [a]
канстанта Плянка (элемэнтарны квант дзеяньня) h 6,626 068 96(33)×10−34 Дж•с [a]
канстанта Дырака (або прыведзеная канстанта Плянка)   1,054 571 628(53)×10−34 Дж•с [a]
элемэнтарны зарад e 1,602 176 487(40)×10−19 Кл [a]
магнітная канстанта (паводле старой тэрміналёгіі, магнітная пранікальнасьць вакуўму) μ0   Н•А−2 роўна
1,256 637 061 4359… ×10−6 Н•А−2 роўна

Памерныя камбінацыі фундамэнтальных канстант

рэдагаваць
Назва Знак Значэньне Зац.
планкаўская маса   2,176 44(11)×10−8 кг [a]
планкаўская даўжыня   1,616 252(81)×10−35 м [a]
планкаўскі час   5,391 24(27)×10−44 с [a]

Канстанты, якія злучаюць розныя сыстэмы адзінак

рэдагаваць
Назва Знак Значэньне Зац.
канстанта тонкай структуры   7,297 352 5376(50)×10−3 [a]
  137,035 999 679(94) [a]
электрычная канстанта (паводле старой тэрміналёгіі, дыэлектрычная пранікальнасьць вакуўму)   8,854 187 817 620… ×10−12 Ф•м−1 роўна
атамная адзінка масы   = 1 а. а. м. 1,660 538 782(83)×10−27 кг [a]
канстанта Больцмана k 1,380 6504(24)×10−23 Дж•К−1 [a]

Некаторыя іншыя фізычныя канстанты

рэдагаваць
Назва Знак Значэньне Зац.
маса электрона me 9,109 382 15(45)×10−31 кг [a]
маса пратона mp 1,672 621 637(83)×10−27 кг [a]
маса нэўтрона mn 1,674 927 211(84)×10−27 кг [a]
лік Авагадра  ,   6,022 141 79(30)×1023 моль−1 [a]
канстанта Фарадэя   96 485,3399(24) Кл•моль−1 [a]
газавая канстанта   8,314 472(15) Дж•К−1•моль−1 [a]
удзельны малярны аб’ём ідэальнага газу (пры 273,15 Да, 101,325 кПа)   22,413 996(39)×10−3 м³•моль−1 [a]
стандартны атмасфэрны ціск atm 101 325 Па (роўна) [a]
бароўскі радыюс   0,529 177 208 59(36)×10−10 м [a]
энэргія Хартры   4,359 743 94(22)×10−18 Дж [a]
канстанта Рыдбэрга   10 973 731,568 527(73) м−1 [a]
магнэтон Бора   927,400 915(23)×10−26 Дж•Тл−1 [a]
магнітны момант электрона   −928,476 377(23)×10−26 Дж•Тл−1 [a]
g-фактар вольнага электрона   2,002 319 304 3622(15) [a]
ядзерны магнэтон   5,050 783 24(13)×10−27 Дж•Тл−1 [a]
магнітны момант пратона   1,410 606 662(37)×10−26 Дж•Тл−1 [a]
гірамагнітнае дачыненьне пратона   2,675 222 099(70)×108 с−1•Тл−1 [a]
канстанта Стэфана-Больцмана   5,670 400(40)×10−8 Вт•м−2•К−4 [a]
першая радыяцыйная канстанта   3,741 771 18(19)×10−16 Вт•м² [a]
другая радыяцыйная канстанта   1,438 7752(25)×10−2 м•К [a]
стандартнае паскарэньне вольнага падзеньня на паверхні Зямлі   9,806 65 м•с−2 (роўна) [a]

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць