Фэдэрацыя кібэрспорту Ўкраіны

Фэдэра́цыя кібэрспо́рту Ўкраі́ны (па-ўкраінску: Федерація кіберспорту України, па-ангельску: Ukrainian Esports Federation) — усеўкраінская грамадзкая арґанізацыя, створаная для папулярызацыі й розьвітку кібэрспорту ва Ўкраіне.

Фэдэрацыя кібэрспорту Ўкраіны
Ukrainian Esports Federation
Абрэвіятура UESF
Дэвіз «Майбутнє українського кіберспорту за нами!»
Дата ўтварэньня 17 студзеня 2018 (6 гадоў таму)
Тып Фэдэрацыя
Мэта Разьвіцьцё кібэрспорту ва Ўкраіне
Месцазнаходжаньне

01014 Україна м. Київ

вул. М.Соловцова, 21
Дзейнічае ў рэгіёнах Сьцяг Украіны Украіна
Афіцыйныя мовы украінская, анґельская, расейская
Кіраўнік праўленьня Іван Данішэўскі
Віцэ-прэзыдэнт Артур Ермалаеў
Сябра праўленьня Антон Маркелаў
Сябра праўленьня Эдуард Анохін
Сайт https://uesf.org.ua/

Пра фэдэрацыю

рэдагаваць

Цяпер Фэдэрацыя мае рэґіянальныя прадстаўніцтвы ў 23 абласьцёх Украіны.

Фэдэрацыя кібэрспорту дэкляруе сваімі мэтамі:

  • стварэньне ва Ўкраіне якаснае інфраструктуры масавага кібэрспорту;
  • стварэньне рэґіянальных ды ўсеўкраінскіх ліґаў (студэнцкіх, школьных, паўпрафэсійных і г.д.) на пастаяннай аснове;
  • правядзеньне рэґулярных мескіх ды вобласных турніраў;
  • прапаґанду здаровага ладу жыцьця і правільнага падыходу да трэнавальнага працэсу ў рамках занятку кампутарным спортам сярод моладзі;
  • стварэньне кібэрспартовае школы для будучых прафэсійных гульцоў, трэнэраў, камэнтатараў, аналітыкаў, стрымэраў[1].

Дзейнасьць

рэдагаваць

Пры падтрымцы Фэдэрацыі праводзяцца рэґіянальныя турніры, у якіх прымаюць удзел ґеймэры з усёй Украіны.

Цягам 2019 року Фэдэрацыя кібэрспорту Ўкраіны праводзіць чэмпіянат Украіны па кібэрспорце з прызавым фондам у 1 000 000 грывень[2].

Апрача таго, ФКСУ праводзіць дабрачынныя акцыі ў падтрымку дзяцей-сірот і дзяцей з складанымі захворваньнямі.

Кіраўніцтва

рэдагаваць
  • Іван Данишэўскі — кіраўнік праўленьня UESF
  • Артур Ермалаеў — віцэ-прэзыдэнт
  • Антон Маркелаў — сябра праўленьня
  • Эдуард Анохін — сябра праўленьня

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць