Азначэньне ўзяцьця брамы (футбол)
(Перанакіравана з «Футбол:Правіла 10:Азначэньне ўзяцьця брамы»)
Правіла 10 футбольных правілаў вызначае, як вядзецца лік матчу і што лічыцца голам.
Азначэньне голу
рэдагавацьГолам зьяўляецца сытуацыя, калі мяч цалкам перасек лінію брамы, разьмешчаную паміж стойкамі й пад папярочкай, і пры гэтым каманда, якая забіла гол, не парушыла правілы. Аб такой сытуацыі гавораць таксама «мяч забіты ў браму».
Падлік пунктаў
рэдагавацьВыйграе каманда, якая забіла больш галоў. Калі колькасьць галоў роўная, матч лічыцца згуляным унічыю.
Роўны лік
рэдагавацьУ спаборніцтвах, якія праводзяцца па кругавой сыстэме, фіксуецца нічыя, і матч сканчаецца. Але ў спаборніцтвах, якія праводзяцца па алімпійскай сыстэме, нічыя недапушчальная, бо адна з камандаў павінна выбыць. Для разьвязаньня нічыіх па чарзе ўжываюцца такія правілы:
- Калі праводзяцца два матчы — спачатку на стадыёне адной каманды, затым на стадыёне яе суперніцы, — то гол, забіты на чужым полі, мае большую вагу. Напрыклад, калі каманда выйграла хатні матч зь лікам 1:0 і прайграла на выезьдзе зь лікам 1:2, то лічыцца, што яна перамагла, бо забіла на чужым полі адзін гол (у той час як яе супраціўнік — ні аднаго).
- Дадатковы тайм. Па цяперашніх футбольных правілах, праводзяцца два 15-хвілінных таймы. Перапынак паміж асноўным і дадатковым часам 5 хвілін, паміж таймамі перапынку няма. Калі лік у канцы дадатковага часу аказваецца роўным, прабіваюцца пасьляматчавыя пэнальці. Старыя правілы можна паглядзець у артыкулах Залаты гол, Срэбны гол.
- Пасьляматчавыя пэнальці. Каманды прабіваюць сэрыю зь пяці пэнальці. Перамагае тая каманда, якая забівае больш галоў ва ўсёй сэрыі. Калі пераможца вызначаецца да канца сэрыі (напрыклад, пасьля чатырох пэнальці лік 3:1), сэрыя сканчаецца. Калі ўсё яшчэ нічыя, каманды б’юць па адным пэнальці, пакуль ня вызначыцца пераможца.