Фульда (рака)
Фульда (ням. Fulda) — рака ў цэнтральнай Нямеччыне. Цячэ пераважна па фэдэральнай зямлі Гесэн, у ніжнім цячэньні таксама па фэдэральнай зямлі Ніжняя Саксонія.

Даўжыня — 218 км, суднаходная на працягу 109 км. Фульда — адзін з вытокаў ракі Вэзэр, якая ўпадае ў Паўночнае мора. Фульда бярэ пачатак ля падножжа гары Васэркупе ў гарах Верхні Рон.
Вонкавыя спасылкі рэдагаваць
Фульда (рака) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў