Франц Казімеравіч Баркоўскі
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Баркоўскі.
Гэты артыкул не адпавядае стандартам вікі-фарматаваньня й якасьці Вікіпэдыі. Вы можаце дапамагчы праекту даданьнем дарэчных ўнутраных спасылак альбо паляпшэньнем разьметкі артыкула. |
Францішак (Франц) Казімеравіч Баркоўскі (1805, Беласток, Беластоцкі дэпартамэнт, Прусія — ?) — вальнадумца, выгнаньнік, вайсковец.
Вучыўся ў Беластоцкай гімназіі. Быў чальцом таемнага таварыства «Згодныя браты» (1821), «Заране» (1821—1825), «Ваенныя сябры» (1825—1826) У ліпені 1826 г. быў арыштаваны і ўтрымоўваўся ў Беластоку, а затым у Вільні па справе пра таемныя таварыствы сярод навучэнцаў сярэдніх навучальных устаноў Віленскай навучальнай акругі. 9 кастрычніка 1827 г. па канфірмацыі вялікага князя Канстантына Паўлавіча зьняволены ў крэпасьць на 4 месяцы, а затым, 16 сакавіка 1828 г., аддадзены ў салдаты на Каўказ, у Ніжагародзкі драгунскі полк. У шэрагах палка браў удзел у расейска-турэцкай вайне 1828—1829 гг., па заканчэньні якой служыў на Каўказе і неаднаразова браў удзел у паходах супраць горцаў. У 1834 г. яму нададзены чын унтэр-афіцэра, а ў 1835 г. прапаршчыка. У 1853 г. у Крымскую вайну камандаваў 1-м дывізіёнам Ніжагародзкага палка і адзначыўся ў бітве з туркамі на Башкадыкларскіх вышынях, за што быў узнагароджаны 6 лютага 1854 г. ордэнам Сьв. Георгія 4-й ступені за № 9287.
Літаратура
рэдагаваць- Швед В. В. «Ваенныя сябры». // Энцыклапедыя Гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 2. Мінск. 1994. С. 185.
- Швед В. «Заране». // Энцыклапедыя Гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 3. Мінск. 1996. С. 407.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |