Францішак Станіслаў Гутэн-Чапскі
Францішак Станіслаў Костка Гутэн-Чапскі (1725 — 9 красавіка 1802) — дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай. 3 роду Чапскіх, сын Ігнацыя, кашталяна гданскага. Холмінскі падкаморы з 1752, кашталян з 1762, ваявода ў 1766—1772.
Дзякуючы шлюбу з Вэранікай, дачкой М. К. Радзівіла Рыбанькі (1772), атрымаў у пасаг Станькаў і Вязань з навакольнымі вёскамі ў ВКЛ.