Франк Дува́ль (ням. Frank Duval; нар. 22 лістапада 1940 году, Бэрлін, Нямеччына) — нямецкі кампазытар, сьпявак, дырыгент і аранжавальнік.

Франк Дуваль
па-нямецку: Frank Duval
Дата нараджэньня 22 лістапада 1940 году
Месца нараджэньня Бэрлін, Нямеччына
Прафэсія кампазытар, сьпявак, дырыгент
Гады дзейнасьці 1977—2001
Псэўданімы Frank Duval і Franco Duval
Жанры поп
Інструмэнты голас[d]
Псэўданімы Frank Duval і Franco Duval
Лэйблы Universal (2001-)
Eastwest (1989-1995)
Teldec (1979-1989)
Сайт www.frankduval.com

Біяграфія

рэдагаваць

Франк Дуваль нарадзіўся 22 лістаапада 1940 году ў Бэрліне, у сям’і артыстаў. Яго продкі былі гугенотамі. Вучыўся на актора і танцора, але таксама сьпяваў разам са сваёй сястрой Марыяй. У 60-я годы Дзюваль ужо ствараў музыку, як аркестральную, гэтак і эстрадную, а яго дэбютны саўндтрэк прагучаў у сэрыяле Tatort (па-беларуску: Месца злачынства) у 1977 годзе.

У сямідзясятых Франк Дуваль быў загружаны кампазытарствам, але знаходзіў час для сольнай творчасьці. Гэтак, у 1979 годзе на лэйбле Teldec быў выдадзены яго першы сольны альбом «Die Schönsten Melodien Aus Derrick Und Der Alte», а кампазыцыя «Todesengel» зь яго стала гітом.

На працягу васьмідзясятых гадоў былі напісаныя некалькі саўндтрэкаў, а таксама працягвалася сольная дзейнасьць музыкі. Яго творы шмат разоў дасягалі топаў нямецкіх чартаў: «Ways» (1983), «Lovers Will Survive» (1986) і «When You Were Mine» (1987).

Дыскаграфія

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць