Фанэразой — сучасны геалягічны эон, пачатак якога супадае з масавым распаўсюджаньнем шматклетачных формаў жыцьця. Пачаўся каля 542 мільёнаў рокаў таму. Падзяляецца на тры эры: палеазой, мэзазой і кайназой. Фанэразой быў выдзелены ў 1930 року амэрыканскім геолягам Дж. Чэдвікам, які падзяліў усю геалягічную гісторыю Зямлі на крыптазой (эру схаванага жыцьця) і фанэразой (эру яўнага жыцьця).

Прынцыповыя адрозьненьні фанэразою ад крыптазою палягаюць у рэзкім павялічэньні адрозьненьняў паміж эндагеннымі ды экзагеннымі геалягічнымі працэсамі, вынікі яккіх праявіліся ў блёкавай будове літасфэры й руху літасфэрных плітаў, у павялічэньні плятформавых структураў, утварэньні акіянаў ды кантынэнтаў, зьяўленьні шкілетных жывёлаў і жыцьця на сушы, у агульным прагрэсіўным разьвіцьці біясфэры, зьмене складу атмасфэры, утварэньні горных пародаў арганічнага паходжаньня ды біягенных карысных выкапняў.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць