Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў
Фэдэра́льнае бюро́ расьсьле́даваньняў (па-ангельску: Federal Bureau of Investigation, FBI, ФБР; традыцыйны варыянт чытаньня: [фэ-бэ-эр], анг.: [эф-бі-ай]) — амэрыканскае ведамства пры міністэрстве юстыцыі ЗША, падпарадкоўваецца Генэральнаму пракурору. Заснавана ў 1908 годзе.
Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў | |
Federal Bureau of Investigation | |
Эмблема бюро | |
Краіна | ЗША |
---|---|
Створаная | 26 ліпеня 1908 |
Юрысдыкцыя | Міністэрства юстыцыі ЗША |
Штаб-кватэра | Будынак імя Эдгарда Гувэра, Вашынгтон, ЗША |
Сярэдняя колькасьць супрацоўнікаў | 30 840 супрацоўнікаў (зь іх агентаў 12 737) |
www.fbi.gov |
Мае паўнамоцтвы расьсьледаваць парушэньні фэдэральнага заканадаўства краіны і забясьпечваць бясьпеку дзяржавы, краіны, нацыі і прэзыдэнта. Грамадзянам ЗША вядомая як структура, якая праводзіць агульную праверку тых, хто падаў заяву на прыём на дзяржаўную службу. Пад агульную юрысдыкцыю ФБР трапляюць ня менш за 200 катэгорыяў фэдэральных злачынстваў. Штогод у ФБР паступае больш за 36 000 запытаў аб расьсьледаваньні цяжкіх злачынстваў, уключаючы падазроныя сьмерці і забойствы.