Ушытае праграмнае забесьпячэньне

нізкаўзроўневае праграмнае забесьпячэньне для найпрасьцейшых пачатковых працэдураў

Ушы́тае прагра́мнае забесьпячэ́ньне (па-ангельску: firmware) — асобны кляс кампутарных праграмаў, які забясьпечвае нізкаўзроўневае кіраваньне апаратнымі функцыямі прылады. Прыкладам, BIOS (якая ўяўляе сабой прыклад ушытай праграмы) можа кіраваць базавымі функцыямі пэрсанальнага кампутара і прадастаўляць паслугі апаратнай абстракцыі праграмнаму забесьпячэньню вышэйшага ўзроўню, напрыклад апэрацыйнай сыстэме. У прасьцейшых прыладах ушытае праграмнае забесьпячэньне можа працаваць як паўнавартасная апэрацыйная сыстэма, якая выконвацьме ўсе функцыі кіраваньня, кантролю і апрацоўкі зьвестак. Прыкладамі прыладаў з ушытым праграмным забесьпячэньнем ёсьць убудаваныя сыстэмыубудаваным апраграмаваньнем), дамашнія і асабістыя побытавыя прыборы, кампутары і кампутарная пэрыфэрыя.

Лічбавы аўдыёпрайгравальнік Commodore eVIC з вэрсіяй ушытага праграмнага забесьпячэньня.

Ушытае праграмнае забесьпячэньне захоўваецца ў энэрганезалежных прыладах: ROM, EPROM, EEPROM або флэш-памяці. Абнаўленьне ўшытага праграмнага забесьпячэньня вымагае фізычнай замены інтэгральных схемаў ROM альбо спэцыяльнай працэдуры пераграмаваньня (перапрашыўкі) EPROM ці флэш-памяці[1]. У некаторых выпадках носьбіты для захоўваньня ўшытага праграмнага забесьпячэньня ўсталёўваюцца без магчымасьці замены. Звычайна абнаўленьне ўшытых праграмаў патрэбнае дзеля выпраўленьня хібаў ці паляпшэньня функцыянальнасьці.

Глядзіце таксама

рэдагаваць