Усё, што табе трэба — гэта каханьне: Мая нявестка — мужчына
«Усё, што табе трэба — гэта каханьне: Мая нявестка — мужчына» (па-ангельску: All You Need is Love і па-нямецку: Meine Schwiegertochter ist ein Mann) — нямецкі камэдыйны фільм 2009 году. У Нямеччыны прэмʼера фільма адбылася 3 лістапада 2009 году на тэлеканале Sat.1.[1]
Усё, што табе трэба — гэта каханьне: Мая нявестка — мужчына | |
All You Need Is Love – Meine Schwiegertochter ist ein Mann | |
Жанр | камэдыя |
---|---|
Рэжысэр | Эдзард Онэкен |
Сцэнарыст | Джэсыка Шэлак Кэрсьцін Ёстэрлін |
Прадусар | Франк Каменскі |
У ролях |
|
Кампазытар | Міхаэль Кадэльбах |
Апэратар | Марко Ўджыяна |
Мантаж | Dietrich Toellner[d] |
Дата выхаду | 2009 |
Працягласьць | 92 хвіліны |
Краіна | Нямеччына |
Мова | нямецкая, байрыш |
Старонка на IMDb |
Сюжэт
рэдагавацьКатарына разьведзеная й жыве ў маленькай вёсцы Баварыі. Аднойчы ад свайго сына Ганса яна атрымлівае паведамленьне, што ён хутка ажэніцца на Нікі. Кацярына ніколі ня бачыла Нікі й зусім ўпэўненая, што гэта жаночае імя. Якое ж было зьдзіўленьне жанчыны, калі на парозе дома яна ўбачыла Ганса з бойфрэндам па імі Нікі. Да гэтага часу Катарына ніколі не сутыкалася з ЛГБТ і не ведае, як яна павінна рэагаваць. Яна паказвае няўдачлівым маладым на дзьверы.
На наступны дзень жыхары вёскі выпадкова ўбачылі Ганс і Нікі цалуюцца. Папаўзьлі чуткі, што Ганс — гей. Бацька Ганса, Крысьціян, не хоча мірыцца з думкай, што сын вырашыў ажаніцца з мужчынам. Але па меры разьвіцьця сюжэту ён і ягоная былая жонка прыходзяць да высновы, што Ганс знайшоў каханьне ўсёй яго жыцьця, і што сэксуальная арыентацыя — гэта дадзенасьць, якую не выбіраюць.
У фіналі жыхары вёскі сьпяваюць хорам песьню «усё, што табе трэба — гэта каханьне».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Eine schwule Schwiegertochter stört die Dorfidylle Праверана 2011-12-27 г. Архіўная копія ад 2012-09-07 г. (ням.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Усё, што табе трэба — гэта каханьне: Мая нявестка — мужчына (анг.) на сайце Internet Movie Database