Усевалад Шэбедзеў
Усевалад Дзьмітрыевіч Шэбедзеў (па-расейску: Всеволод Дмитриевич Шебедев; псэўданімы: Г.И. Христиан; Scebedev Vsevolod, Sсеbedeff Giorgio, Schebedev Vsevolod detto Cristiano; 17 студзеня 1880, Сімфэропаль, Таўрычаская губэрня, Расейская імпэрыя — 2 студзеня 1931, Коўна, Летува) — расейска-ўкраінскі грамадзкі дзяяч, папулярызатар беларускае літаратуры.
Усевалад Шэбедзеў | |
Дата нараджэньня | 17 студзеня 1880 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 2 студзеня 1931 (50 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца працы |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьБыў у партыі эсэраў. У маладосьці быў прыхільнікам Карла Качароўскага ў сацыял-рэв. акадэміі для вывучэньня расейскай вёскі і сельскае гаспадаркі. З 1907 жыў у Італіі, спачатку ў Каві-ды-Лаванья, потым у Рыме.
У Рыме стаў супрацоўнікам Міжнароднага інстытуту сельскае гаспадаркі (Istituto internazionale di agricoltura). Супрацоўнічаў з расейскімі часопісамі, напрыклад, «Русское богатство» і «Киевская мысль». Разам з Рыгорам Шрэйдэрам і іншымі выдаў зборнік артыкулаў пра культурнае жыцьцё Італіі «Современный Рим» (М.: Тип. торг. дома «Мысль», 1914).
Па Лютаўскай рэвалюцыі з М. Кетовым і Міхаілам Шэфтэлем стаў адказным прадстаўніком рымскага Камітэту дапамогі расейскім палітычным уцекачам у Італіі і хутка зь імі ж арганізаваў у Рыме Бюро расейскага друку. Надалей заняў украінафільскую пазыцыю, друкаваўся ўва ўкраінскіх выданьнях Італіі (напр., «La Voce dell’Ucraina»). У сакавіку 1919 разам з І. Грыненкам заснаваў Украінскі камітэт (Comitato ucraino), які падтырмліваў палітычнае й эканамічнае прызнаньне Ўкраіны.
У 1917 жонка Елізавета Паўлаўна Кучаран (па-расейску: Елизавета Павловна Кучерян) і сын Дзьмітры вярнуліся ў Расею.
З 1922 выкладаў у Генуі ў Каралеўкім найвышэйшым інстытуце камэрцыйных навук (Regio Istituto Superiore di Studi Commerciali), быў супрацоўнікам часопіса «L’Europa Orientale», дзе пісаў пра беларускую літаратуру і аграрную рэформу ў Летуве. Пасьля прыходу фашыстаў да ўлады пакінуў Італію і пераехаў у Летуву, у Коўна. Там адкрыў курсы італьянскай мовы, у 1924–1925 друкаваўся ў газэце «Эхо». Актыўна пісаў там перадавіцы, апублікаваў успаміны пра знаёмства з Мусаліні ў 1920.
Літаратура
рэдагавацьГардзонио, Ст. ШЕБЕДЕВ Всеволод Дмитриевич // Русское присутствие в Италии в первой половине ХХ века: Энциклопедия. — Москва: Политическая энциклопедия, 2019. — С. 720-721. — 866 с. — ISBN 978-5-8243-2316-0
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Algimantas Kaciuska (Альгимантас Качюшка) ПИСЬМО ИЗ ЛИТВЫ - ИМЕНА БРАТСКА (рас.). — 16 марта 2018 г..