Уроцлаўскія гномы
Уроцлаўскія гномы — бронзавыя фігуркі гномаў, разьмешчаныя ў розных месцах Уроцлава. Упершыню зьявіліся ў 2001 року, і з тае пары колькасьць статуэтак пастаянна павялічваецца. Цяпер гэтыя гномікі сталі аднымі з славутасьцяў Уроцлава, для турыстаў выдаюцца адмысловыя мапы-брашуры гномікаў і ладзяцца экскурсіі.
Перадгісторыя зьяўленьня статуэтак — у сымболіцы Аранжавай альтэрнатывы — падпольнай групы, якая дзейнічала галоўным чынам ва Ўроцлаве у 1980-я рокі. Першы помнік-гном паўстаў у 2001 року на вуліцы Сьвідніцкай, у месцы правядзеньня хэпэнінгаў Аранжавай альтэрнатывы. У 2003 року прэзыдэнт Уроцлава разьмясьціў на сьцяне камяніцы «Ясь» мініятурную шыльдачку «музэй гномаў». Таблічка месьціцца ля ўваходу на вышыні чалавечых каленяў.
Пасьля гэтага розныя фігуркі гномаў пачалі зьяўляцца ва ўсіх частках Уроцлаву. У канцы 2014 году налічвалася больш за 300 карлікаў, якія былі раскіданыя па ўсім горадзе.