Умежаная акружына
Акружына завецца ўмежанай[1][2] (упісанай) у кут, калі яна ляжыць усярэдзіне кута і датычыцца ягоных бакоў. Цэнтар акружыны, умежанай у кут, ляжыць на раўнасечнай гэтага кута.
Акружына завецца ўмежанай у пукаты шматкутнік, калі яна ляжыць усярэдзіне дадзенага шматкутніку і датычыцца ўсіх простых лініяў, якія праходзяць празь яго бакі. У пукаты шматкутнік можна ўмежыць ня больш за адну акружыну. Сам шматкутнік у такім разе завецца акрэсьленым каля дадзенай акружыны.
Калі ў дадзены пукаты шматкутнік можна ўмежыць акружыну, то раўнасечныя ўсіх кутоў дадзенага шматкутніку перасякаюцца ў адным пункце, які зьяўляецца цэнтрам умежанай акружыны.
- Тэарэма пра трызубец: Калі — пункт перасячэньня раўнасечнай кута з умежанай акружынай, а — цэнтар умежанай акружыны, то . Тут C і B — вяршыні шматкутніку, суседнія зь вяршыняй A.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Умежаная фігура // Матэматычная энцыклапедыя. — Менск: Тэхналогія, 2001. ISBN 985-458-059-8
- ^ Руска-беларускі фізічны слоўнік / Уклад. Самайлюковіч У., Пазняк У., Сабалеўскі А. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. С. 141