Уласная Яго Імпэратарскай Вялікасьці канцылярыя
Уласная Яго Імпэратарскай Вялікасьці канцылярыя — асабістая канцылярыя расейскіх імпэратараў. Была створаная ў 1812 годзе для працы з справамі, якія патрабавалі асабістага ўдзелу гасудара. Была падзелена на шэсьць самастойных аддзяленьняў. Значэньне кожнага ўраўноўвалася міністэрскаму. У 1826 былі заснаваныя першае, другое і трэцяе аддзяленьне Канцылярыі; у 1828 — чацьвёртае, у 1836 — пятае, у 1842 — шостае.
Гэта — накід артыкула па гісторыі Расеі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |