Уладзімер Мудрогін

Уладзімер Мудрогін (па-расейску: Владимир Николаевич Мудрогин; 24 сьнежня 1924 — 28 лістапада 1994) — беларускі мастак.

Уладзімер Мудрогін
Імя пры нараджэньні Уладзімер Мікалаевіч Мудрогін
Дата нараджэньня 24 сьнежня 1924
Месца нараджэньня Санкт-Пецярбург
Дата сьмерці 28 лістапада 1994
Адукацыя студыя Саюзу мастакоў СССР
Занятак пэйзаж
Месца працы
Плынь акадэмізм,
рэалізм
Працы «Восеньскае сьвятло»,
«Ружовая раніца»

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Скончыў Цэнтральную эксперыментальную студыю мастацкага праетавання пры Саюзе мастакоў СССР ў Маскве (1970 г.). У 19521965 гг. мастак Берасьцейскага абласнога драматычнага тэатру, у 19701980 гг. галоўны мастак Інстытуту тэхнічнай кібэрнэтыкі Акадэміі навук БССР.

Творы рэдагаваць

Уладзімер Мудрогін аформіў спэктаклі «Жаніцьба Бальзамінава» (1957 г.), «Позьняе каханьне» (1963 г.) А. Астроўскага, «Блудны сын» Э. Ранета (1958 г.), «Два клёны» Я. Шварца (1960 г.), «Асьцярожна, Мякішавы» А. Маўзона, «Сокалы й крумкачы» А. Сумбатава (абодва 1963 г.), «Мараль пані Дульскай» Г. Запольскай (1964 г.), «Шануй бацьку свайго» В. Лаўрэнцьева (1965 г.) і іншае. Аўтар жывапісных твораў «Восеньскае сьвятло» (1966 г.), «Узьбярэжжа» (1971 г.), «У грыбы» (1974 г.), «Пэйзаж. У выхадны» (1976 г.), «На рацэ Сьвіслач» (1979 г.), «Вечар» (1981 г.), «Сьветлы дзень» (1983 г.), «Ружовая раніца», калажаў і інш.

Творам уласьцівы манумэнтальнасьць, плястычны малюнак, завершанасьць кампазыцыі.

Літаратура рэдагаваць

  • Мудрогін Уладзімір Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) [і інш.]. Том 11: Мугір — паліклініка. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2000. — С. 6.