Уладзі́мер Уладзі́меравіч Даўгя́ла (нар. 21 траўня 1970 году) — беларускі кніжны мастак, графік.

Уладзімер Даўгяла
Імя пры нараджэньні Уладзімер Уладзімеравіч Даўгяла
Дата нараджэньня 21 траўня 1970
Адукацыя Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў
Занятак Графіка, жывапіс
Узнагароды Гран-пры ЮНЭСКА за малюнкі да кнігі «Волшебные сказки»

У 1993 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, аддзяленьне графічнага дызайну.

Працаваў дызайнэрам рэклямным агенцтве «Улад» (1993—1994). Супрацоўнічаў з рознымі выдавецтвамі (1994—1996). Мастак-ілюстратар выдавецтва «Русич» (1996—2002). З 2005 г. выкладчык катэдры графічнага дызайну Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. З 2010 году — старэйшы выкладчык катэдры дызайну БДУ. У 2013 годзе выкладчык праграмы ЭГУ «Візуальны дызайн і мэдыя».

Асноўныя працы

рэдагаваць
  • 1998 «Волшебные сказки»
  • 2007 Карло Гольдони. «Слуга двух господ». — Афины: «Пападопулос Паблишерз» (Грэцыя)
  • 2007 Мария Русакис. «Принцесса пера». — Афины: «Пападопулос Паблишерз» (Грэцыя)
  • 2007 «Тысяча и одна ночь». — Афины: «Пападопулос Паблишерз» (Грэцыя)
  • 2008 «Волшебное правило». — Мн.: Святоелисаветинский монастырь, 2008.
  • 2009 «Рисунок змеи». Сказки. — Тайбей: «ГРИММПРЕСС» (Тайвань), 2009.
  • 2009 Оскар Уальд. «Счастливый принц».— Тайбей: «ГРИММПРЕСС» (Тайвань), 2009.
  • 2009 «Золотой топор». Сказки. — Тайбей: «ГРИММПРЕСС» (Тайвань), 2009.
  • 2013 Алена Масло. «Рождество у Крестной». — Мн.: Кавалер Паблишерз, 2005; Мн.: «Мастацкая літаратура»
  • 2013 Оскар Уайльд. «Великан-эгоист».— Тайбей: «ГРИММПРЕСС» (Тайвань), 2013.
  • 2013 А.Бензярук. «Мячы Грунвальда». — Мн.: «Мастацкая літаратура», 2013.
  • 2014 О.Уайльд. «Сказки». — М.: Олма-пресс, 2014 г.

Узнагароды

рэдагаваць
  • 1998 — Гран-пры ЮНЭСКА за малюнкі да кнігі «Волшебные сказки» (Брусэль).
  • 2002 — дыплём «За тэхнічнае ўдасканаленьне».
  • 2004 — 2-ое месца ў намінацыі «Графіка» на рэспубліканскай маладзёвай выставе «Падарожжа».
  • Дыплём «Залаты дубль» (2003, 2004, 2005, 2006, 2007).
  • 2013 — перамога ў нацыянальным конкурсе «Мастацтва кнігі», асабістая намінацыя «Майстэрства. Найлепшы ілюстратар году» за малюнкі да кнігі «Мячы Грунвальда, альбо дванаццаць абаронцаў караля» Анатоля Бензерука[1].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць