Узгор'е (клюб)

віцебскі клюб аматараў гісторыі і даўніны

«Узгор’е» — віцебскі клюб аматараў гісторыі і даўніны. Створаны ў красавіку 1986 году.

Клюб быў афіцыйна зарэгістраваны пры Доме культуры Віцебску. Асноўная сфэра дзейнасьці: ахова і прапаганда помнікаў гісторыі і культуры, добраахвотная дапамога ў іх рэстаўрацыі, прапаганда гістарычнага мінулага беларускага народа і беларускай мовы, барацьба за экалёгію. Старшыня Рады клюбу — Ігар Цішкін. Клюб быў актыўным удзельнікам Канфэдэрацыі Беларускіх Суполак (Дзьвінскае ралі, Прыпяцкая вандроўка і г. д.).

Літаратура

рэдагаваць