Удзельнік:Zedlik/Тыпаграфіка беларускай мовы

Тыпаграфіка беларускай мовы ў выданьнях, калі на яе не было ўплыву з боку СССР і кампутараў.

Крыніца Год выданьня Месца выданьня Графіка Двукосьсі Працяжнікі Апостафы Зацемкі
Наша Ніва 1911 Вільня, друкарня Марціна Кухты кірыліца «», „“ доўгія (—) Карэляцыя ў выбары двукосьсяў не назіраецца абсалютна. Нават у адным тэксьсе і ў адным сказе могуць быць абодва віды неўкладзеных двукосьсяў.
Максім Багдановіч. Вянок 1913 (1914) Вільня, друкарня Марціна Кухты кірыліца „“, «» доўгія (—) ’, ‘ Працяжнікі адбіваюцца прагаламі праз раз. У тэксьце ў якасьці двукосьсяў найчасьцей выкарыстоўваюцца „“, але ёсьць замежная цытата з «» і ў зьмесьце ёсьць назва з «», хаця ў самім вершы выкарыстоўваецца „“. На вокладцы прыведзены сьпіс беларускіх кнігаў на замову, сустракаюцца як „“, так і «». Кожны зь відаў апострафаў сустракаецца толькі аднойчы.
Газэта «Вольная Беларусь» 1918 Менск кірыліца «» доўгія (—) Працяжнікі не адбіваюцца прагаламі.
Торф і яго выкарыстаньне ў народнай гаспадарцы: працы сэсіі Беларускай акадэміі навук, красавік 1934 г. 1935 выдадзена АН БССР кірыліца „“ доўгія (—) Працяжнікі не адбіваюцца прагаламі.
«Навука» на службе нацдэмаўскай контррэвалюцыі 1931 выдадзена АН БССР кірыліца „“
Наша Ніва, №34 1907 Вільня кірыліца „“ доўгія (—)
Наша Ніва 1910 выд. «Навука і тэхніка» кірыліца
Наша Ніва 1906 выд. «Навука і тэхніка» кірыліца доўгія (—) Працяжнікі адбіваюцца прагаламі праз раз.
Вокладка драмы «Раскіданае гняздо» Янкі Купалы 1919 Вільня, друкарня «Прамень» кірыліца „“
Рэклямная абвестка кнігі «Калосьсе» 1938 кірыліца і лацінка „”
Газэта «З Беларускага Палетку» 1937 Вільня, друкарня ім. Фр. Скарыны кірыліца і лацінка „“ доўгія (—) Працяжнікі адбіваюцца прагаламі. Тыпаграфіка аднолькавая для кірыліцы і лацінкі.
Дадатак на Нашай Нівы: апавяданьне Алаізы Ажэшкі «Цэдалі», вокладка 1907 лацінка „“ доўгі (—) На вокладцы стаіць штамп кірыліцай: Прыдатак на „Нашае Нивы“.
Рэклямная абвестка ў «Нашай Ніве» 1912 лацінка „“ Двукосьсе бачнае ня вельмі добра.
Аздабленьне кнігі Адама Станкевіча не раней за 1938 лацінка „“ Двукосьсе бачнае ня вельмі добра.
Z historyi apolohetyki chryściajanskaj 1928 Вільня лацінка „“ Працяжнікі адбіваюцца прагаламі праз раз. Дзякуй skepsys’у за зьвесткі.
Мужыцкая праўда 1862—1863 лацінка „” доўгія (—) Увесь тэкст надрукаваны выключна польскай графікай. Двукосьсі вельмі рэдкія, дзе ёсьць — на польскі манэр. Працяжнікі адбіваюцца прагаламі праз раз.


Апроч гэтага таксама існуюць тыпаграфскія правілы часоў БССР, якіх, нібыта, ніхто не адмяняў.

Таму ў сувязі з вышэйпрыведзеным атрымліваем наступныя высновы пра дапушчальнасьць ужываньня тыпаграфікі ў беларускай мове.

Кірыліца. Першасныя двукосьсі — «», другасныя — „“. Першасныя і другасныя можна памяняць месцамі па гусьце. Працяжнікі доўгія (), адбіваюцца прагаламі. Апостраф: .
Лацінка. Першасныя двукосьсі — „“, другасныя — «». Працяжнікі доўгія (), адбіваюцца прагаламі.

zedlik 14:18, 25 чэрвеня 2009 (UTC)