Удзельнік:Mr. Sрock/Уладзімер Караткевіч/Пераклад з Ру-Вікі

Уладзімер Караткевіч (26 лістапада 1930, Ворша, БССР, СССР — 25 ліпеня 1984, Мінск, БССР, СССР) — беларускі савецкі пісьменьнік, паэт, драматург, сцэнарыст і публіцыст, клясык беларускай літаратуры. Зьяўляецца адной з найбольш яскравых постацяў у беларускай літаратуры ХХ стагодзьдзя. Стаў першым беларускім пісьменьнікам, які зьвярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыву. Творчасьць Уладзімера Караткевіча адметная рамантычнай накіраванасьцю, высокай мастацкай культурай, патрыятычным пафасам і гуманістычным гучаньнем. Пісьменьнік значна ўзбагаціў беларускую літаратуру ў тэматычных і жанравых адносінах (плянах — што ляпей), напоўніў яе інтэлектуальным і філасоўскім зьместам. Найбольш вядомыя такія творы, як аповесьці «Дзікае паляваньне караля Стаха», «Сівая легенда», раманы « Каласы пад сярпом тваім», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Чорны замак Альшанскі», эсэ «Зямля пад белымі крыламі» Кавалер ордэна Дружбы народов, літаратурнай прэміі Саюза пісьменьнікаў БССР імя Івана Мележа, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа.

Паходжаньне і дзяцінства

рэдагаваць

Продкі Уладзімера Караткевіча мелі шляхетскае корні і паходзілі зь беларускага Падняпроўя (Прыдняпроўя), з Рагачова, Мсьціслаўля, Магілёва і іншых гарадоў. Адзін з продкаў пісьменьніка па мацярынскай лініі, па сямейнай легендзе — Тамаш Грыневіч, прымаў удзел у Паўстаньні 1863—1864 гадоў. Паўстанцы, што знаходзіліся пад ягоным кіраўніцтвам, былі разьбітыя, а яго самога растралялі ў Рагачове. Гэтую гісторыю Караткевіч апісаў у эпілоге аповесьці «Предісторія», і ў пралоге да рамана «Нельга забыць» («Леаніды ня вернуцца да зямлі»)

Родныя Ул. Караткевіча: цётка Яўгенія Васільеўна, бацька Сямён Цімафеевіч, дзед Васілій Юліянавіч Грінкевіч, сястра Натальля і брат Валер. (на фота)

Уладзімер нарадзіўся ў горадзе Ворша (цяпер у Віцебскай вобласьці) у сям’і інтэлігентаў. Бацька, Сямён Цімафеевіч, працаваў інсьпектарам па бюджэце ў Аршанскім раённым фінансавым аддзеле. Маці, Надзея Васільеўна, скончыла магілёўскую Марыінскую гімназію, некаторы час працавала настаўніцай у сельскай школе пад Рагачовам, пасьля шлюбу занялася хатняй гаспадаркай. Ягоная маці добра ведала сусьветную літаратуру. У сям’і было трое дзяцей — Уладзімер, ягоны старэйшы брат Валер (загінуў на вайне), старэйшая сястра Натальля (у шлюбе Кучкоўская).

Вялікі ўплыў на Уладзімера аказаў дзед, бацька ягонай маці, Васіль Юліянавіч Грынкевіч, які даслужыўся да губэрнскага казначэя.

Гэты чалавек бязьмежнай энэргіі і азарту, стаў прататыпам Данілы Загорскага-Вежы ў рамане « Каласы пад сярпом тваім». Ад свайго дзеда Уладзімер пачуў легенду «Маці Ветру» пра падзеі Крычаўскага паўстаньня 1743—1744 гадоў і шмат беларускіх народных легенд і паданьняў, і, дзякуючы яму, палюбіў гісторыю і прыроду. Шматлікія расказы дзеда сталі вытокамі для будучых ягоных твораў.

Уладзімер з самага раньняга дзяцінства цікавіўся гісторыяй, асабліва гісторыяй Беларусі. Гэтак сама ён любіў і прыроду: у дзяцінстве адной з улюбённых ягоных кніг была кніга А. Брэма «Жыцьцё жывёлаў». У хаце Караткевічаў было шмат кніг — і дзедавыя, і кнігі бацькоў, і ягоныя.

Хлопчык навучыўся чытаць ужо ў тры з паловай гады, трохі пазьней наўчыўся пісаць, а складаць свае першыя вершы пачаў у шэсьць гадоў.

Яшчэ трохі пазьней папытаўся пісаць аповеды, якія сам жа і ілюстраваў. Акрамя вучобы хадзіў у музычную школу. Яшчэ ў даваенныя гады адаслаў ліст Карнею Чукоўскаму, на які атрымаў адказ. Да пачатку вайны скончыў тры класы.

Ваенныя гады і пасьляваенны пэрыяд

рэдагаваць

У часы Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся зь сям’ёй у эвакуацыі ў Маскве, на Разаншчыне, у ваколіцах Кунгура на Урале, пазьней у Арынбурзе і ў Кіеве. У 1944 годзе вярнуўся ў Воршу, дзе атрымаў сярэднюю адукацыю. Ягоны школьны сябар, Леанід Крыгман, адзначаў, што Уладзімер у свае 14 гадоў валодаў энцыкляпэдычнымі ведамі па літаратуры і гісторыі.

У пасьляваенныя гады Уладзімер, аршанскі школьнік, разьмесьціў на старонках рукапіснага часопіса « Званочак» некалькі сваіх вершаў, а, таксама, сваю першую прыгодніцкую аповесьць «Загадка Неферціці». Акрамя таго, ім быў напісаны шэраг апавяданьняў і артыкулаў. Яшчэ калі ён быў васьміклясьнікам, амаль поўнасьцю напісаў першы варыянт п’есы «Млын на Сініх Вірах» (пастаўлена ў 1959 годзе).

У 1949—1954 гадах вучыўся на рускім аддзяленьні філалягічнага факультэта Кіеўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта. Затым у ём жа скончыў асьпірантуру. Летам 1950 году, пасьля першага курса філфака, у Воршы ім быў напісаны першы варыянт аповесьці «Дзікае паляваньне караля Стаха». Адзін зь ягоных аднакурсьнікаў і сяброў, Фларыян Неўважны, казаў, што Уладзімер быў душой кампаніі, і што студэнты адносіліся з павагай да ягонай мужнасьці і прынцыповасьці. Аб сваіх студэнцкіх гадах, і ўвогуле аб сувязі з украінскай зямлёй, якую Караткевіч вельмі любіў, ён напісаў эсэ «Абраная», а аб самым Кіеве — у нарысе «Мой се гарадок!»

Увесну 1955 году ён здаў экзамены кандыдатскага мінімуму і пачаў напісаньне дысэртацыі аб Паўстаньні 1863 году, але так яе і ня скончыў. У той час прыйшла ідэя аб напісаньні рамана на гэтую ж тэму.

У 1954—1956 гадах працаваў школьным настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў вёсцы Лесавічы (Тарашчанскі раён Кіеўскай вобласьці Украіны), а затым у 1956—1958 гадах у родным горадзе, Воршы.

Скончыў Высшыя літаратурныя (1958—1960 год) (у часы якіх захапіўся кіно і пачаў працу над сцэнарамі) і сцэнарныя курсы (1962 год) у Інстытуце кінематаграфіі ў Маскве, якая, як і Кіеў, аказала сур’ёзны ўплыў на фарміраваньне Караткевіча як асобы і мастака слова. (спрэчная думка)

Творчая біяграфія

рэдагаваць

У якасьці паэта дэбютаваў у 1951 годзе — апублікаваў у аршанскай раённай газэце «Ленінскі заклік» два вершы: "Тут будет канал (на рускай мове) і «Якубу Коласу» (на беларускай мове).

У самым пачатку свайго творчага шляху Караткевіч зьвярнуўся да беларускай гісторыі і фальклору, аб чым сьведчаць ягоныя творы «Казкі і легенды маёй Радзімы», «Лебядзіны скіт», сказка «Вужыная каралева». Фантазія пісьменьніка раскрываецца ў казцы «Незвычайная кошка», якую пазьней ён дапрацаваў і назваў «Чортаў клад». У гэтай казцы пісьменьнік традыцыйны фальклорны сюжэт напоўніў арыгінальнымі вобразамі і дэталямі, мяккім лірызмам і добразычлівым гумарам.

Ул. Караткевіч вывучаў, запісваў, і шырока выкарыстоўваў у сваёй творчасьці фальклор, успрымаючы яго як духоўны скарб народа. У часы студэнства ён дасьледваў у сваёй дыплёмай рабоце сацыяльныя казкі і легенды ва ўсходнеславянскім фальклоры. У другой палове 1950-ых гадоў ім выношвалася ідэя стварэньня беларускай нацыянальнай эпапеі — ён плянаваў напісаць каля 100 тамоў, у якіх павінны былі быць "Казкі ў стыле Х. Андэрсэна і «Запісы фальклоры». Некалькі старадаўніх легенд пра сьвятых Міколу і Касьяна, зьвязаных зь беларускім фальклорам, у перакладзе Караткевіча, былі разьмешчаны ў кнізе А. А. Назарэўскага «Из истории русско-украинских сьвязей».

Шэраг арыгінальных казак былі створаны ім у 1970-я – пачатку 1980-ых гадоў. На падмурку адной зь беларускіх казак узьнікла казка “ Верабей, сава і птушыны суд”. Несправядлівасьць, як самая ганебная для грамадзтва зьява, ім асуджаецца ў казцы “Кацёл з каменьнем”, у якой арганічна аб’ядналіся эпічная апавядальнасьць і пранізьлівая эмацыянальнасьць.

У казцы «Немощный отец Драхлы бацька?» пісьменьнік засяроджвае ўвагу на неабходнасьці павагі і каханьня да бацькоў. У старажытныя часы на беларускай зямлі быў закон, па якім старых бацькоў вялі ў лес паміраць. Так, спачатку, абыйшоўся са сваім бацькам і герой казкі Пятро. Але хутка, наперакор усталяванаму закону, ён ноччу ўтайку забраў бацьку. І ў галодны год мудры бацька падказвае сыну, што трэба рабіць, каб выратаваць людзей ад голаду.

Пры стварэньні гэтай казкі Караткевіч, верагодна, абапіраўся на казку « Стары бацька» з запісаў А. Сержпутоўскага, аднак пры гэтым ім была выяўлена свая аўтарская пазыцыя. У казцы аўтар у тактычнай і далікатнай дыдактычнай форме кажа аб неабходнасьці цаніць дабрату і мудрасьць.


У 1958 годзе ён напісаў сатырычна-гумарыстычную аповесьць «Цыганскі кароль», пры напісаньні якой быў выкарыстаны факт існаваньня на Гарадзеншчыне ў канцы XVIII стагодзьдзя цыганскага «каралеўства». Матэрыяламі для гэтай аповесьці паслужыў нарыс гісторыка А. Кіркора «Народности Литовского Полесья и их жизьнь», апублікаванага ў 3 томе « Жывапіснай Расіі» у 1882 годзе.

Пісьменьніку ўдаслося насычана, у духе фламандзкай школы, моўнымі фарбамі апісаць стравы і гулянкі ў «палацы» Якуба Знамяроўскага. У гэтай аповесьці Караткевіч ня толькі зьедліва характэрызуе цыганскае «каралеўства» і недарэчную сыстэму дзяржаўнага кіраваньня, але і раздумвае над гістарычным лёсам Беларусі, закранаючы існаваньне ў тыя часы сацыяльна-грамадзкіх і нацыянальных праблем.

Уладзімер Караткевіч зьяўляецца аўтарам паэтычных зборнікаў "Матчына душа " 1960 г., « Мая Іліяда» (1969), « Быў, ёсьць, буду» (1960). Ён плённа выкарыстоўваў у сваёй творчасьці здабытак сусьветна культуры, і, адначасова, быў глубока нацыянальным творцам, выказваючы асаблівы прыхіл да фальклёру і гістарычным сюжэтам (вершы « Машэка», «Матчына душа», « Паўлюк Багрым»).

У «Баладзе аб Вячцы, князя простых людзей» (1957 г.) пісьменьнік зьвярнуўся да вобраза князя Вячка, які ў першай палове XIII стагодзьзя змагаўся супраць нямецкіх рыцараў. У баладзе князь паказаны як шчыры патрыёт сваёй Радзімы. Нават параненым, князь, як волат, змагаўся супраць мноства ворагаў, і загінуў у баі. Ідэя аб самаадданай барацьбе аднаго са многімі была характэрнай для творчасьці Караткевіча.

Тэма абуджэньня беларускага народа ў 1880-ых гадах была раскрыта ім у апавяданьні «Кніганошы» (1962), у якім паказаны бесьсьмяротны дух народа, імклівасьць простага люда да праўды і асьветы. Таксама ягонай прозе была ўласьціва і рамантычаня паэтыка.

Радасьцю жыцьця наўпонены аповед « Дрэва вечнасьці», асабліва месцы, прысьвечаныя Палесьсю і палешукам. У аповедзе пісьменьнік выразіў сваё захапленьне палескімі пэйзажамі і велчнасьцю палескіх песень. Вобразы прыроды раскрыты ім і ў рамане «Каласы пад сярпом тваім», аповесьці « Чазенія», нарысах « Званы ў безднах азёр», «Одуванчик у кромки воды». Як пісьменьнік-анімаліст паказаў сябе Ул. Караткевіч у апавяданьні « Былі ў мяне мядзьведзі». Гучыць у апавяданьне і жалоба аб тым, што нельга вярнуць назад далёкае дзяцінства, якое прайшло ў адным з самых прыгожых куткоў Беларусі, і прыводзяцца пазнавальныя сьведчаньні аб прыродзе.

Уладзімер Караткевіч прафэсійна вывучаў гісторыю Паўстаньня 1863—1864 гадоў на тэрыторыі Беларусі, Літвы і Польшчы. Гэта паслужыла падмуркам да апавяданьняў « Палешук», « Сіняя-сіняя», рамана «Каласы пад сярпом тваім» (1965), драмы « Кастусь Каліноўскі» (1965) і іншых паэтычных твораўі публіцыстычных артыкулаў. Часткова гэты інтарэс быў зьвязаны з тым, што ў ягонай сям’і захоўвалі памяць пра продка па матчынай лініі, аднаго з кіраўнікоў паўстаньня на Магілёўшчыне Тамаша Грыневіча, растралянага ў Рагачове. Гэты факт лёг у аснову рамана « Нельга забыць».

У гісторыка-дэтыктыўнай аповесьці « Дзікае паляваньне караля Стаха» (1958) пісьменьнік адлюстраваў падзеі 1880-ых гадоў у адным з глухіх куткоў Беларусі. У гэтай аповесьці аўтар пастараўся паказаць грамадзтва таго часу, зь ягонымі нацыянальнымі, гістарычнымі і культурнымі асаблівасьцямі, зь ягонымі патрыятычнымі ідэямі. Аўтар асуджае здрада Радзіме, нацыянальнае і сацыяльнае зло. Выкарыстаны прыёмы дэтэктыўнага жанру і ў напісаным пазьней сацыяльна-псыхалягічным і філасоўскім рамане « Чорны замак Гальшанскі» (1979), у якім Караткевіч разважае на тэму сувязі часоў. У рамантычнай аповесьці « Сівая легенда» (1960) праз карціны сялянскага паўстаньня на Магілёўшчыне ў першай палове XVII стагодзьдзя аўтар аснсоўвае лёс Айчыны. Адным з найбольш значных для беларускай літаратуры твораў зьяўляецца ягоны раман « Каласы пад сярпом тваім». У гэтай кнізе, якую многія называюць галоўнай у творчасьці пісьменьніка, адлюстравана шырокая панарама жыцьця народа, перадана атмасфэра ў грамадзтве напярэданьні паўстаньня. Можна сказаць, што гэты раман паклаў пачатак беларускай гістарычнай раманістыкі. Падзеі рамана разгортваюцца ў 1850—1861 гадах, тым не меньш пісьменьнік змог пры дапамозе ўласных разважаньняў і выказваньняў ахапіць у ім падзеі амаль цэлага стагодзьдзя і цалкам асэнсаваць лёс Беларусі ў гістарычным кантэксьце. Негледзячы на тое, што падзеі рамана сканчаюцца апісаньнем адмены прыгоннага права і растрэлам дэманстрантаў у Варшаве, аўтару ўдалося адзначыць прычыны, якія вызвалі паўстаньне і ягоныя асаблівасьці. Караткевіч прадэманстраваў, што паўстаньне было шляхетскім і сялянскім, і мела нацыянальна-вызваленчы характар.

У 1966 годзе Караткевічам быў напісаны раман « Хрыстос прызямліўся ў Гародні», сюжэт якога аснаваны на рэальных падзеях. Штуршком да ягонага напісаньня паслужыў запіс з «Хронікі…» М. Стрыйкоўскага аб тым, што ў XVI стагодзьдзі, у пачатку княжэньня Жыгімонта 1, зьявіўся чалавек, які прысвоіў сабе імя Хрыста. У рамане адлюстравана мара беларускага народа аб зьяўленьні Хрыста як выратавальніка і збавіцеля. Раман прадстаўляе сабой прытчу, філасоўскія разважаньні аб прызначэньні чалавека.

У 1973 годзе пісьменьнік напісаў аповесьць « Лісьце каштанаў», якая стала адной з самых аўтабіяграфічных зь ягоных твораў. Аповесьць прадстаўляе зь сябе хвалюючы і сумны ўспамін аб некалькіх месяцах, што былі праведзены ім у вызваленым ад нямецка-фашыстскіх захопнікаў Кіеве, разважаньні аб лёсе пакаленьня, чыё дзяцінства і юнацтва былі апалены вайной.

Зь вялікім каханьнем і па-мастацку падрабязна распавёў Караткевіч і пра Беларусь, яе культуру, мову, літаратуру, фальклор і прыроду ў нарысе « Зямля пад белымі крыламі» (1977).

У гэтым нарысе ён ахапіў гісторыю ад старажытных часоў да 70-ых гадоў XX стагодзьдзя, закрануўшы найбольш важныя падзеі, такія, як гісторыя Вялікага княства Літоўскага, Грунвальдзкая бітва 141 году, Люблінская ўнія, і іншыя важныя моманты гісторыі сваёй Радзімы.

Глыбокімі разважаньнямі над сэнсам жыцьця і лёсам роднай зямлі пранізана аповесьць « Ладзьдзя Роспачы» (1978). У аповесьці выкарыстана шмат алегарычных сымбаляў. Так, сама ладзьдзя Роспачы — гэта Беларусь, якая пераадольвае змрок забыцьця і бяспмятства, уваскрошваючы і аднаўляючыся. Таксама Караткевіч напісаў шэраг п’ес, эсэ, артыкулаў, кінасцэнараў. Трагэдыя і велічнасьць нацыянальнай гісторыі асэнсавана ім у п’есах « Кастусь Каліноўскі»(1963), « Званы Віцебска» (1974), « Калыска чатырох чараўніц» (1982), «Маці ўрагану» (1985).

Любоўю да Беларусі напоўнена і ягоная публіцыстыка, і літаратурная крытыка. Уладзімерам Караткевічам былі перакладзены на беларускую мову творы В. Катула, Дж. Байрана, А. Міцкевіча, І. Франка, Махтумкулі, М. Карыма, Э. Гашпаравай.

Улдзімір Караткевіч пісаў аб гісторыі свайго народа, ягоным мастацвте, культуры, духоўным жыцьці. Ён выступаў у абарону беларускай мовы і культуры, помнікаў архітэктуры і прыроды. Ён аказаў заўважны ўплыў на грамадзкае, эстэтычнае і духоўнае жыцьцё беларускага народа. Ягоныя творы перакладзены на шматлікія мовы.