Т-64
Т-64 (індэкс ГАБТУ — Аб’ект 432) — савецкі сярэдні танк.
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
Гэты артыкул не адпавядае стандартам вікі-фарматаваньня й якасьці Вікіпэдыі. Вы можаце дапамагчы праекту даданьнем дарэчных ўнутраных спасылак альбо паляпшэньнем разьметкі артыкула. |
Гісторыя распрацоўкі
рэдагавацьЗ 1954 году канструктарскае бюро Харкаўскага завода транспартнага машынабудаваньня (ХЗТМ) вяло распрацоўку новага сярэдняга танка пад пазначэньнем «аб’ект 430». Галоўным канструктарам гэтага танка быў А. А. Марозаў. Танк адрозьніваўся, перадусім, кампаноўкай маторна-трансмісійнага аддзяленьня, у якім быў усталяваны адмыслова сканструяваны двухтактавы турбапоршневы рухавік 4ТПД, а потым і больш дасканалы 5ТД зь дзьвюма плянэтарнымі бартавымі трансмісіямі, зьмесцаванымі па абодва бакі рухавіка. Такая кампаноўка дазволіла зьменшыць аб’ём маторна-трансмісійнага аддзяленьня амаль удвая ў параўнаньні з Т-54. У хадавой частцы былі скарыстаны апорныя коўзанкі з унутранай амартызацыяй. На танку была ўсталяваны новы аптычны далямер, начныя назіральныя прыборы і начны прыцэл, а таксама абсталяваньне для падваднага кіраваньня.
Аднак якасная перавага «аб’екта 430» над сэрыйнымі савецкімі і замежнымі танкамі была дасягнута пасьля ўсталёўкі на ім гладкаствольнай 115-мм гарматы Д-68 з аўтаматам зараджаньня. Дапрацаваны, перадусім у кірунку ўзмацненьня бранявой абароны, танк атрымаў пазначэнне «аб’ект 432» і пасьля выпрабаванняў быў запушчаны ў сэрыйную вытворчасьць пад пазначэньнем Т-64. Палігонныя выпрабаваньні танк прайшоў ня ў поўным аб’ёме, і многія нястачы ў яго канструкцыі была выяўлены і ліквідаваны ўжо падчас сэрыйнай вытворчасьці і эксплюатацыі ў войсках. Прычына правядзеньня выпрабаваньняў па скарочанай праграме палягала ў тым, што на адным з паказаў новай вайсковай тэхнікі танк вельмі спадабаўся тагачаснаму генэральнаму сакратару М. С. Хрушчову, які заявіў: «Будзем браць».