Тэгеранскі мэтрапалітэн

Тэгера́нскі мэтрапалітэ́н (па-пэрсыдзку: متروی تهران‎, Metro-ye Tehrān) — адзін зь відаў гарадзкога транспарту ў Тэгеране. Сыстэма налічвае 7 лініяў мэтро і 1 лінію прыгараднага цягніку, з плянамі па будаваньню яшчэ трох лініяў да 2020 году.

Тэгеранскі мэтрапалітэн
Інфармацыя
Месцазнаходжаньне Тэгеран, Іран
Пачатак працы 7 сакавіка 1999
Лініі 7 (+1 лінія прыгараднага цягніку) лініяў
Даўжыня: 173 км (216 км разам з прыгараднай лініяй)
Колькасьць станцыяў 108 (119)
Пасажырапаток на дзень 4,8 млн. (2015)
Пасажырапаток на год 707 млн. (2015)
Схема мэтрапалітэну
Схема лініяў Тэгеранскага мэтрапалітэну

Агульныя зьвесткі

рэдагаваць

Ва ўсі дні тыдню мэтро працуе ад 05:30 да 23:00. Праезд каштуе 1000 рыялаў (40¢ USD).

Праезд у першым, другім ды апошнім вагонах дазволены толькі жанчынам і забаронены для мужчын, аднак жанчыны часта езьдзяць у любых вагонах.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Гісторыя разьвіцьця мэтрапалітэну

Першапачатковыя пляны будаўніцтва мэтро зьявіліся на пачатку 1970-х, да Ісламскае рэвалюцыі ў Іране, аднак у 1982 годзе праз эканамічны крызіс і Ірана-іракскую вайну праект быў афіцыйна прыпынены. Толькі ў 1999 годзе першая лінія мэтро ў Тэгеране была ўведзеная ў эксплюатацыю. Тэгеранскі мэтрапалітэн стаў першым у Іране. Па стане на 2017 год у краіне дзейнічаюць 5 сыстэм мэтро.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць