Тэатар у Эпідаўры (па-грэцку: θέατρο της Επιδαύρου) — найбольш добра захаваны з старажытнагрэцкіх тэатраў, дзейнічае[1] і пры гэтым вылучаецца выключнай акустыкай і эстэтыкай[2]. Разьмешчаны ў Эпідаўры, паблізу ад Асклепіёну, недалёка ад вёскі Лігурыён (па-грэцку: Λυγουριό).

Археалягічныя помнікі Эпідаўру
Sanctuary of Asklepios at Epidaurus*
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО

Краіна Грэцыя
Тып
Крытэры i, ii, iii, iv, vi
Спасылка 491
Рэгіён** Эўропа
Гісторыя ўключэньня
Уключэньне 1988  (12-я сэсія)
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску
** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО

Гісторыя

рэдагаваць

Антычны старажытнагрэцкі тэатар быў пабудаваны паміж 340 і 330 гг. да н. э. архітэктарам Паліктэтам Малодшым з гораду Аргас, згодна з запісам Паўсанія[3]. Тэатар быў пабудаваны дзеля забавы знаці Асклепіёну ў Эпідаўры — лічылася, што тэатар спрыяльна ўплывае на псыхічнае і фізычнае здароўе пацыентаў. Старажытны тэатар умяшчаў больш за 15 000 гледачоў і быў падзелены на дзьве часткі. 21 рад зь месцамі для звычайных людзей і 34 ніжніх радоў для сьвятароў і кіраўнікоў.

Старажытны тэатар быў адкрыты пасьля раскопак, якія правёў археоляг Панагіс Кавадзіас (па-грэцку: Παναγιώτης Καββαδίας), пад эгідай Атэнскага Археалягічнага Таварыства ў пэрыяд 1870-1926 гадоў.

Празь некалькі гадоў, у 1938 годзе тэатар прыняў першы пасьля археалягічных работ спэктакль. Гэта была пастаноўка трагедыі Сафокла «Электра» з Катына Паксіна і Алену Пападакі ў галоўных ролях[1]. Выступы спыніліся з-за Другой сусьветнай вайны. У пачатку 50-х былі праведзены рэстаўрацыйныя работы, каб мець магчымасьць прымаць большую колькасьць гледачоў і з 1955 году праводзіцца тэатральны фэстываль у Эпідаўры, дзе кожнае лета дэманструюцца пастаноўкі на сцэне антычнага тэатру[1]. У рамках фэстывалю ў Эпідаўры ўдзельнічалі некаторыя з найвялікшых грэцкіх і замежных артыстаў, у тым ліку вядомая грэцкая опэрная сьпявачка Марыя Калас.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ а б в History. Hellenic Festival. Праверана 2011-06-11 г. Архіўная копія ад 2012-08-11 г. (анг.)
  2. ^ Philip Ball (2007-03-23) Why the Greeks could hear plays from the back row. Nature. Праверана 2011-06-12 г. Архіўная копія ад 2012-08-11 г. (анг.)
  3. ^ s:el:Ελλάδος περιήγησις/Κορινθιακά Βικιθήκη Παυσανία Ελλάδος περιήγησις/Κορινθιακά Ἐπιδαυρίοις δέ ἐστι θέατρον ἐν τῷ ἱερῷ μάλιστα ἐμοὶ δοκεῖν θέας ἄξιον: τὰ μὲν γὰρ Ῥωμαίων πολὺ δή τι [καὶ] ὑπερῆρε τῶν πανταχοῦ τῷ κόσμῳ, μεγέθει δὲ Ἀρκάδων τὸ ἐν Μεγάλῃ πόλει: ἁρμονίας δὲ ἢ κάλλους ἕνεκα ἀρχιτέκτων ποῖος ἐς ἅμιλλαν Πολυκλείτῳ γένοιτ' ἂν ἀξιόχρεως; Πολύκλειτος γὰρ καὶ θέατρον τοῦτο καὶ οἴκημα τὸ περιφερὲς ὁ ποιήσας ἦν

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць