«Тры таўстуны» (па-расейску: Три толстяка) — аповесьць-казка, напісаная Юрыем Алешам у 1924 годзе. У кнізе распавядаецца пра рэвалюцыю, узьнятую жабракамі пад кіраўніцтвам збраяра Праспэра ды гімнаста Цыбула супраць багацеяў («таўстуноў») у прыдуманай краіне.

Тры таўстуны
Три толстяка
Жанр: казка
Аўтар: Юры Алеша
Мова арыгіналу: расейская
Год напісаньня: 1924
Публікацыя: 1928
Асобнае выданьне: 1928

Месца дзеяньня

рэдагаваць

Казачная краіна Трох таўстуноў нагадвае дарэвалюцыйную Адэсу. У ёй кіруюць Тры таўстуны — магнаты–манапалісты, якія ня маюць ані тытулаў, ані фармальных пасадаў. Хто кіраваў краінаю да іх — невядома. Яны маюць непаўналетняга наступніка стальцу Туцьці, якому зьбіраюцца перадаць уладу. Народ краіны падзяляецца на «народ» і на «таўстуноў» з тымі, што ім спачуваюць.

У краіне Трох Таўстуноў рэвалюцыйная сытуацыя: бедная частка насельніцтва незадаволеная ўмовамі жыцьця і зьбіраецца ўзьняць мятэж. Ідэйнымі натхняльнікамі рэвалюцыянэраў зьяўляюцца збраяр Праспэра ды гімнаст Цыбул. Адзін з галоўных герояў аповесьці — доктар Гаспар Арнеры — спачувае народу, нягледзячы на тое, што сам ён — чалавек забясьпечаны. Узьняўшыя мятэж гвардэйцы палацавай варты сапсавалі цудоўную чалавекападобную ляльку наступніка Туцьці, і доктару загадалі адрамантаваць ляльку за адну ноч, пад пагрозаю пакараньня. Аднак ён ня змог гэтага зрабіць, і па дарозе ў палац губляе яе. У пошуках лялькі ён сустракае дзяўчынку-цыркачку Суок, як дзьве кроплі падобную на зламаную ляльку. Дзяўчынка згадзілася дапамагчы рэвалюцыянэрам і зьмяніць ляльку. У яе гэта атрымалася, аднак саму яе прыгаварылі да сьмерці. Аднак для рэвалюцыянэраў усё складваецца пасьпяхова, уладу таўстуноў зьвяргаюць, а Суок і Туцьці (які аказаўся яе братам) разам даюць прадстаўленьне.

  • Доктар Гаспар Арнеры — стары вучоны, спачувае народу
  • Канатаходзец Цібул — адзін з правадыроў рэвалюцыянэраў, акрабат, лепшы ў краіне гімнаст
  • Суок — 12-гадовая дзяўчынка-цыркачка, напарніца Цібула
  • Аўгуст — стары клоўн з трупы «Балаганчык дзядзечкі Брызака»
  • Цёцечка Ганімед — эканомка доктара Гаспара
  • Збраяр Праспэра — адзін з правадыроў рэвалюцыянэраў
  • Наступнік Туцьці — 12-гадовы хлопчык, наступнік Трох таўстуноў
  • Раздватрыс — настаўнік танцаў, спачувае таўстунам
  • Тры таўстуны — кіраўнікі краіны, іх імёны ня згадваюцца
  • Граф Банавэнтура — капітан палацавай варты
  • Туб — вучоны, стваральнік цудоўнай лялькі наступніка Туцьці

Экранізацыі

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  • Три Толстяка М.-Л.: «Земля и фабрика», 1928, на сайце «Руниверс» (рас.)