Тры законы робататэхнікі
Тры зако́ны робататэ́хнікі ў навуковай фантастыцы — абавязковыя правілы паводзінаў для робатаў, упершыню сфармуляваныя Айзэкам Азімавым у апавяданьні «Карагод» (анг. Runaround) у 1942 годзе. Паводле Законаў:
- Робат ня можа прычыніць шкоду чалавеку альбо сваёй бязьдзейнасьцю дапусьціць, каб чалавеку была нанесеная шкода.
- Робат павінен падпарадкоўвацца ўсім загадам, якія дае чалавек, акрамя тых выпадкаў, калі гэтыя загады супярэчаць Першаму Закону.
- Робат павінен клапаціцца аб сваёй бясьпецы ў той меры, у якой гэта не супярэчыць Першаму ці Другому Законам.
Тром Законам, а таксама магчымым прычынам і вынікам іх парушэньня, прысьвечаны цыкль апавяданьняў Азімава пра робатаў. У некаторых зь іх, наадварот, разглядаюцца неперадбачаныя вынікі тарнаваньня робатамі Трох Законаў (напрыклад, у апавяданьні «Люстраны адбітак(en)»).
Арыгінальныя Законы пазьней ня раз удакладняліся як самім Азімавым, гэтак і іншымі пісьменьнікамі. У некаторых творах Азімаў нязначна зьмяняў законы, каб з другога боку адлюстраваць узаемадзеяньне робатаў зь людзьмі і іншымі робатамі. У пазьнейшых творах, у якіх робаты кіравалі ўрадам цэлых плянэт і чалавечых цывілізацыяў, Азімаў таксама дадаў чацьверты, Нулявы Закон, які папярэднічаў астатнім:
- 0. Робат ня можа прычыніць шкоду чалавецтву альбо сваёй бязьдзейнасьцю дапусьціць, каб чалавецтву была нанесена шкода.
У рамане «Робаты і Імпэрыя» 1986 году Азімаў прапанаваў іншы Нулявы Закон:
- 0. Робат ня можа нашкодзіць чалавеку, калі толькі ня зможа давесьці, што, у выніку, нанесеная шкода здабудзе карысьць для ўсяго чалавецтва.
Законы робататэхнікі праходзяць лейтматывам праз шматлікія творы навуковай літаратуры, як то кнігі, кіно, ці іншыя віды мастацтва.
Глядзіце таксама
рэдагаваць- Баявыя робаты, якія не тарнуюць Законы робататэхнікі Азімава
- Этыка штучнага інтэлекту
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |