Тразімунд I (лац. Thrasimund I, Thransamund I, памер у 703) — граф Капуі (663) і герцаг Спалета (663—703)[1].

Біяграфія

рэдагаваць

Як граф Капуі надаў дапамогу герцагу Бэнэвэнта Грымаальду пры захопе ўлады ў каралеўстве лянгабардаў, наведаўшы Спалета і Тусцыю дзеля збору прыхільнікаў. У падзяку кароль лянгабардаў Грымаальд аддаў яму ў жонкі сваю дачку, потым па сьмерці Ато прызначыў яго герцагам Спалета. Кіраваў Спалета на працягу каля сарака гадоў супольна з сваім братам Вахілапам.

Меў сына Фараальда II, які стаў яго пераемнікам.

  1. ^ Павел Диакон. История лангобардов = Historia Langobardorum (руск.). — М.: Азбука-классика, 2008.