Травасто́й — травяністая расьліннасьць на кармавых угодзьдзях.

Травастой

Вышыня, гушчыня, або шчыльнасьць травастою (лік атожылкаў расьлін на 1 м² паверхні) вызначаюць ураджайнасьць (прадуктыўнасьць) сеяных і натуральных кармавых угодзьдзяў. Якасьць травастою залежыць ад кармавой каштоўнасьці складнікаў яго відаў расьлін і агратэхнічных работ. Сенажатная (пашавая) сьпеласьць травастою - гэта фаза разьвіцьця расьлін на сенажацях (пашах), якая забясьпечвае найвышэйшы збор пажыўных рэчываў з адзінкі плошчы пры наяўнай шчыльнасьці травастою.